Усяго патроху66

«Параілася з сяброўкай-астролагам». Беларуская спявачка расказала, як нараджала ў Дамінікане

Спявачка Ангеліна Піпер з Брэста — яна аўтарка песні «Дзяўчынка беларусачка», у якой тры мільёны праглядаў на Ютубе. У 2020 годзе яна пабралася шлюбам у Мексіцы з грамадзянінам Ізраіля, а потым нейкі час жыла ў той краіне. Летась яна разам з мужам пераехала ў Дамінікану, дзе нядаўна нарадзіла дачку.

Ангеліна Піпер з мужам. Тут і далей фота з яе інстаграма

У Мексіцы Ангеліна выкладала вакал. Яна нават удзельнічала ў мясцовай версіі шоу «Голас». Беларуска трапіла ў каманду іспанскага поп-спевака і ўладальніка «Грэмі» Давіда Бісбаля.

Летась разам з мужам Ангеліна зноў змяніла месца жыхарства — у гэты раз пара абрала Дамініканскую Рэспубліку. Каля чатырох месяцаў таму ў сям’і нарадзілася дзяўчынка. Пра свой досвед цяжарнасці і родаў у Дамінікане Ангеліна распавяла на сваім ютуб-канале.

Спявачка даведалася пра сваю цяжарнасць у той момант, калі гасціла ў Беларусі, і першыя чатыры месяцы хадзіла да беларускай доктаркі. А ўжо пасля паляцела ў Дамінікану, плануючы там і нарадзіць.

— Тут няма радзільных дамоў, тут ёсць проста бальніцы, у якіх ты знаходзіш свайго доктара і потым з ім нараджаеш. У мяне была мэта знайсці доктара, які блізкі мне па духу, каб я магла даверыцца яму.

Ангеліне на пошукі такога доктара спатрэбіўся літаральна тыдзень. Яна проста размаўляла з жанчынамі, якія нядаўна нарадзілі, і прасіла параіць спецыяліста. І амаль кожная з іх называла імя аднаго і таго ж доктара. Здаецца, не без гонару беларуска адзначае, што з гэтым жа доктарам нараджала і першая жонка расійскага рэпера Цімаці.

— Мне важна было, каб чалавек мне пасаваў яшчэ, так скажам, па вайбе. Варта адзначыць факт, што ён мужчына-гінеколаг, таму мне было вельмі важна зразумець, наколькі мы з ім сыходзімся, наколькі разумеем адно аднаго. Літаральна з першага ж прыёму я адчула, што гэтаму чалавеку гатовая давяраць. Бо ад яго вее нейкім цяплом, утульнасцю, дабром.

На сёмым месяцы цяжарнасці ў Ангеліны знайшлі сімфізіт. Праз яго прызначылі кесарава. Звычайна аперацыю робяць за некалькі тыдняў да меркаванай даты родаў. У спявачкі гэта дата прыпадала на 15 студзеня, але раней рабіць кесарава яна адмовілася. Палічыла, што нараджаць у Новы год не вельмі добрая ідэя плюс хацела дачакацца, калі прыляцяць бацькі яе і мужа. Таму будучая маці рызыкнула і прызначыла дату аперацыі на тое самае 15 студзеня.

— Я спісалася са сваёй сяброўкай-астролагам, мы ж разлічылі натальную карту, яна кажа, трэба нараджаць недзе ў абед, у 11-12 гадзін.

З гэтай інфармацыяй Ангеліна зноў звярнулася да свайго доктара — і ён пагадзіўся зрабіць кесарава ў гэты час.

У дзень ікс у артысткі пачаліся схваткі. Яна нафарбавалася і паехала ў бальніцу як на свята. Суправаджаць яе дазволілі мужу і маці. Беларуска падкрэслівае: ніякіх аналізаў ці флюараграфіі ад іх не патрабавалі.

Падчас кесаравага для Ангеліны паставілі музыку, а дасталі яе дачку пад песню, якую спявачка і яе муж вельмі любяць і часта спяваюць у машыне — You Say Ларэн Дэйгл. Так выйшла выпадкова, і маладая маці пачала плакаць ад моцных эмоцый.

У бальніцы яе доўга трымаць не сталі. Кесарава было ў сераду, а ўжо ў пятніцу спявачку выпісалі. У выпадку натуральных родаў дадому дазваляюць ехаць ужо на наступны дзень.

Умовамі палаты Ангеліна вельмі задаволеная — усё вельмі сучаснае, было даволі камфортна, а праз акно можна было любавацца пальмамі.

— Я вельмі шчаслівая, што ў мяне ёсць досвед нараджэння дачкі ў такім прыгожым месцы, у такой прыгожай краіне.

Кошт родаў у Дамінікане залежыць ад таго, ці маеце вы мясцовую страхоўку. У Ангеліны страхоўка была не мясцовая, таму яна асаблівай ролі не грала.

— Калі ты прыязджаеш у бальніцу, ты адразу плаціш максімальную суму, якая толькі можа быць (яны распісваюць усё, што тэарэтычна можа спатрэбіцца).

Ангеліна перавяла цану ў даляры і беларускія рублі: атрымалася прыкладна 9100 даляраў, ці каля 30 тысяч беларускіх рублёў. Але паколькі ўсё прайшло добра, без нечаканых сюрпрызаў і дадатковых маніпуляцый, у выніку артыстка заплаціла за роды значна менш. Яны каштавалі сям’і 5695 даляраў ці 18 730 беларускіх рублёў.

Ангеліна дала дачцэ імя, якое сама прыдумала — Аліэль. Адкуль яно з’явілася, маладая мама тлумачыла ў інстаграме:

— Мне заўсёды падабалася імя Арыэль, але я хацела нешта асаблівае — далікатнае, лёгкае, без літары «р», але з такім жа чароўным гучаннем. Я замяніла літару «р» на «л». Так і нарадзілася імя Аліэль. У ім злучаны святло і чысціня: «Алі» — лёгкасць, «Эль» на іўрыце — «Бог».

Нагадаем, што Ангеліна Піпер яшчэ ў дзяцінстве запісала песню, якая дагэтуль застаецца адной з самых папулярных у ютубе на беларускай мове — «Дзяўчынка беларусачка». У яе 2,9 мільёна праглядаў.

Каментары6

  • Молодец!
    12.04.2025
    Главное - не рожать детей в концлагере
  • Алиэль
    13.04.2025
    Имя очень прикольное
  • Одни плюсы
    13.04.2025
    И лишний паспорт ребенку в наше время очень много значит. Пусть даже и доминиканский

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба з'язджаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба з'язджаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба з'язджаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба з'язджаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць