Грамадства2121

Вядомая беларуская педыятарка Надзея Дубатоўка нарадзіла пятае дзіця ў Панаме

Надзея Дубатоўка — адна з самых медыйных беларускіх медыкаў. Яна з’яўляецца стваральніцай Цэнтра сучаснай педыятрыі ў Мінску, а таксама актыўна вядзе блог у інстаграме і мае 83500 падпісчыкаў. Нараджаць пятае дзіця жанчына паляцела ажно ў Панаму.

Надзея Дубатоўка. Тут і далей скрыншоты яе інстаграму

Чакаць нараджэння немаўляці паляцела ўся вялікая сям’я Надзеі — муж і чацвёра старэйшых дзяцей. Чакаючы важны дзень, усе атрымлівалі асалоду ад акіяну, цеплыні і экзатычнай садавіны. Сваё рашэнне блогерка-педыятарка растлумачыла так:

— Вось так мы вырашылі пачаць новую гісторыю сям'і. І паляцелі па пятую малечу у… Панаму. Чаму? Ды таму, што гэта прасцей, чым атрымаць італьянскую візу ў Беларусі. Вось і ўвесь сакрэт.

Яна адразу адказала хейтарам, якія час ад часу пішуць, што столькі дзяцей — гэта ўжо зашмат.

— Мне не зашмат пяць дзяцей. Адказна, складана, як заўгодна! Але ў іх і ёсць сэнс жыцця.

Блогерка таксама запэўніла, што яны з мужам змогуць усіх дзяцей не толькі пракарміць-апрануць, а яшчэ і «засаліць у акіяне і потым раскідаць па свеце па адукацыю».

Нядаўна Надзея паведаміла падпісчыцам, што пятая дзяўчынка нарадзілася. На наступны дзень пасля родаў маці з немаўлятам ужо выпісалі. І ў хуткім часе дзяўчынцы паказалі акіян.

Блогерка-педыятарка распавяла ў сторыс, што санітарныя нормы ў Панаме ніжэйшыя за беларускія. Але нараджаць тут ёй было больш камфортна, чым у любым з радзільных дамоў на радзіме (а жанчыне, якая нарадзіла ў Беларусі чатырох дзяцей, ёсць з чым параўноўваць).

Замежніцы могуць нараджаць у Панаме нават бясплатна, калі звярнуцца ў дзяржаўныя клінікі. Але Надзея хвалявалася, што там могуць быць не вельмі камфортныя ўмовы, таму вырашыла ўсё ж нараджаць у прыватнай клініцы.

На сайце клінікі Pacífica Salud, у якой нараджала Надзея Дубатоўка, пазначана, што базавы пакет «натуральныя роды» каштуе ад 750 да 1050 панамскіх бальбоа, а пакет «кесарава сячэнне» — ад 1295 да 1795 панамскіх бальбоа (у далярах гэта столькі ж). Але пазначана, што ў гэты прайс не ўключаны медыцынскія зборы і некаторыя дадатковыя паслугі і маніпуляцыі.

Цікавы момант: дзіця, народжанае ў Панаме, аўтаматычна атрымлівае грамадзянства гэтай краіны. Бацькі таксама маюць магчымасць атрымаць грамадзянства, але падаць дакументы могуць толькі пасля таго, як пражывуць у гэтай краіне 5 гадоў.

Але Надзея Дубатоўка супакоіла падпісчыц:

«Я нікуды не падзенуся і не прападу. Вось зараз адпачну і вярнуся».

Каментары21

  • Дзядзька ў Вільні
    08.08.2024
    Паскудства, брат, і не пытайся.
  • Патриотизм типа
    08.08.2024
    Боудзила, а не белоруска. Ради замежного гражданства готовы рожать черт знает где. Лишь бы потом было куда свалить. Патриотизм, любовь к родным осинам? Не, не слышали.
  • Сонейка
    08.08.2024
    Цудоўная доктарка:) вельмі за яе рада.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя15

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць