Свет

Колькасць загінулых у начным клубе ў Дамініканскай Рэспубліцы дасягнула 221

Прычына трагедыі пакуль не вядомая.

Скрыншот відэа CNN

Згодна з апублікаваным урадам краіны дакладам, у выніку абрушэння даху ў запоўненым людзьмі начным клубе загінуў як мінімум 221 чалавек. У дакладзе не ўдакладняецца прычына трагедыі, піша Бі-бі-сі.

Чакаецца, што група экспертаў, у тым ліку замежных, вывучыць канструктыўныя заганы будынка.

Трагедыя адбылася ў мінулы аўторак падчас канцэрта спевака ў стылі мерэнге Рубі Перэса. Сам 69-гадовы Перэс таксама загінуў.

У разборы завалаў удзельнічалі 4,5 тыс. чалавек, працы працягваліся 59 гадзін. З-пад завалаў былі выратаваныя 189 чалавек, 17 з іх застаюцца ў бальніцах.

Дакладная колькасць людзей, што знаходзіліся ў будынку ў той вечар, застаецца нявысветленай. Паводле звестак мясцовых СМІ і сайтаў па продажы білетаў, клуб мог умяшчаць ад 700 да 1 тысячы чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

«Цяпер я бачыў усё». На Гомельшчыне ездзіў аўтамабіль са званамі. У гледачоў узнікла пытанне да ДАІ7

Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі, якія палохаюць птушак

Пентагон абвергнуў інфармацыю, што Хэгсэт падзяліўся сакрэтнымі звесткамі ў чаце з жонкай

«Жонка гатуе сабе, я — сабе». Пары расказалі, як дзеляць бюджэт 50 на 5016

16-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася ад сумеснага фота з беларускай і расіянкай8

Чарговы скандал вакол кіраўніка Пентагона: Хэгсэт абмяркоўваў удары па Емене ў прыватным чаце з жонкай і братам6

ЗША прапанавалі Кіеву прызнаць Крым расійскім і адмовіцца ад уступлення ў НАТА — WSJ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць