Эканоміка44

Беларускі «Пеленг» судзіцца з прадпрыемствам расійскага ВПК за даўгі

Беларускае прадпрыемства «Пеленг», якое пастаўляе Расіі вайсковую оптыку, патрабуе праз суд больш за 3 мільёны беларускіх рублёў ад расійскага вытворцы электронікі. Той таксама працуе з Узброенымі сіламі РФ, піша «Люстэрка».

Фота: БелТА

У Арбітражным судзе Растоўскай вобласці разглядаюць адразу тры пазовы ад беларускага прадпрыемства «Пеленг» да расійскага навукова-вытворчага комплексу «Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы». Усе яны былі пададзеныя ў студзені гэтага года, вынікае са звестак расійскага сайта «Электронное правосудие».

У агульным ліку беларускі завод спрабуе спагнаць суму, эквівалентную крыху больш чым 3 мільёнаў беларускіх рублёў (па курсе Нацбанка Беларусі на 21 красавіка). У двух выпадках гэта запазычанасць па дамовах, заключаных у студзені і жніўні 2022 года, і яшчэ ў адным — за 2019-ы.

Пакуль суд паспеў разгледзець толькі адну справу з трох, аднак рабілася гэта ў закрытым працэсе, таму рашэнне не апублікавалі.

Прадпрыемства «Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы» вырабляе радыёэлектронную апаратуру, а таксама электронныя друкаваныя платы. Яно супрацоўнічае з Узброенымі сіламі РФ. Гэтая кампанія таксама ўдзельнічала ў расійскім тэхналагічным конкурсе ў галіне стварэння беспілотных транспартных сродкаў.

Сам беларускі «Пеленг» супрацоўнічае з расійскім вайскова-прамысловым комплексам. У прыватнасці, ён адпраўляе ў Расію прыцэлы для танкаў, баявых машын, супрацьтанкавых комплексаў і сістэм СПА, аўтаматаў, мінамётаў, гранатамётаў. BELPOL раскрыў схемы ў пастаўках вайсковай оптыкі.

Прадпрыемства «Пеленг» на 48,9% належыць дзяржаве. Праз расійскую агрэсію супраць Украіны яно знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіны. 

Каментары4

  • Жнівень
    21.04.2025
    Пасобнікі забойцаў суддзяца з забойцамі .Тут можна толькі рагатаць.
  • Алесь
    21.04.2025
    Ха-ха! Крывавыя грошы ў Рашы скончыліся - час прызвычайвацца да неплацяжоў надыйшоў і да беларускіх пастаўшчыкоў ВПК краіны-агрэсаркі. Ну пераможа Пеленг у расейскім судзе і што далей? Спагнае грошы альбо забанкруціць расейскага дэбітора? - не. Бо банкруціць прадпрыемствы расейскага ВПК у Расеі пад час вайны немагчыма нават айчынным крэдыторам. Тый жа Альфа-Банк двойчы спрабаваў збанкруціць вытворцу расейскай бранятэхнікі Уралвагонзавод - беспаспяхова. Хваля непдлацяжоў з боку прадпрыемтсваў расейскага ВПК беларускім контрагентам будзе толькі пашырацца. Таму раю адміністрацыі Пеленга пачынаць хуценька кідаць ўласных пастаўшчыкоў і думаць, з якіх грошаў выплочваць заробкі працуючым на Пеленгу хатаскрайнікам і лукашыстам, атрымліваючым грошы на свядомай вытворчасці зброі, якая ужо больш за тры гады забівае ўкраінцаў.
  • Андрусь
    21.04.2025
    Гэта кажа пра тое, што ў расіі не толькі баяздольнай арміі няма, але і грошы на ВПК скончваюцца. А нехта тут яшчэ разважаў пра тое, што расія можа падтрымаць Кітай у супрацьстаянні са ЗША і таму, маўляў, Трамп хоча перацягнуць расію ў свае хаўруснікі.
    Яе - расію - зараз самы час дабіць, пазбавіўшы свет адной з самых небяспечных глабальных пагрозаў. Не спыняць вайну трэба, а надаць Украіне столькі і такой якасці зброі, каб яна магла вызваліць свае акупаваныя тэрыторыі і пагнаць расійцаў да масквы. А там няхай далучаюцца паняволеныя народы расіі, здабываюць незалежнасць і разбураюць апошнюю імперыю планеты.

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну12

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі «Рускі дом» пад маўчанне ідэолагаў масава раздае георгіеўскія стужкі4

«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі аказалася пшыкам14

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява1

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам35

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца2

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА1

Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы10

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е9

У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну12

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць