Спорт11

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»

Брамнік хакейнага «Дынама-Мінск» Васіль Дземчанка не гуляў на сустрэчы з чалябінскім «Трактарам».

Лукашэнка размаўляе з Дземчанкам пасля трэніроўкі, 9 красавіка 2025 года. Скрын відэа «Пул першага»

«Кажуць, што Васіль Дземчанка не гуляў сёння ў браме праз парушэнне рэжыму. Увечары пасля адбою без дазволу адправіўся дадому павіншаваць бацьку з 70-годдзем, што стала вядома трэнерскаму штабу», — напісала журналістка Алеся Усава.

Дземчанка родам з Чалябінска.

Замест яго ў стартавым складзе выйшаў Андрэй Ціхаміраў. «Дынама» ў той гульні саступіла «Трактару» 1:3. Мінская каманда выляцела з плэй-оф КХЛ.

Калі 9 красавіка Лукашэнка прыязджаў на трэніроўку клуба «Дынама-Мінск» на «Мінск-Арэну», то там яму зладзілі паказальную дуэль з Дземчанкам. Брамнік прапусціў некалькі шайб.

Каментары1

  • даведка
    20.04.2025
    Не был допущен к шайбе из-за нарушения режима, выразившегося в самовольной отлучке домой поздравить отца с 70-летием и пении юбиляру «Сто лят! Сто лят...».

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету13

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць