Свет11

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі

Дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс заявіў, што сітуацыя з кантрабанднымі паветранымі шарамі, якія запускаліся з тэрыторыі Беларусі і перашкаджалі працы аэрапортаў, істотна палепшылася. Паводле яго слоў, ужо каля паўтара месяца не ўзнікала сур’ёзных праблем, праз якія даводзілася б спыняць працу аэрапортаў, хоць умовы надвор’я былі рознымі, паведамляе lrytas.lt.

Скрыншоты з відэа

Разам з тым Дэйвідас Матулёніс адзначыў, што пакуль рана сцвярджаць, што праблема цалкам вырашаная і мае ўстойлівы характар — за сітуацыяй трэба яшчэ назіраць.

Ён лічыць, што на змяншэнне колькасці такіх інцыдэнтаў паўплывала адразу некалькі фактараў: актыўная праца літоўскіх праваахоўных органаў супраць арганізатараў кантрабанды, кліматычныя ўмовы, а таксама магчымы ціск з боку ЗША.

У прыватнасці, не выключаецца, што вынік дало патрабаванне спецыяльнага пасланніка ЗША Джона Коўла, які падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заклікаў спыніць запуск шароў, якія Літва разглядае як элемент гібрыднай атакі. Раней амерыканскі дыпламат паведамляў, што Лукашэнка паабяцаў спыніць такія дзеянні.

Нягледзячы на часовае зацішша, улады Літвы падкрэсліваюць, што пагроза не знікла цалкам. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі і прадстаўнікі ўрада лічаць неабходным захоўваць пільнасць і пакуль не адмяняць рэжым надзвычайнай сітуацыі, уведзены ў краіне праз крызіс з шарамі. Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене таксама адзначыла, што ацэньваць сітуацыю як канчаткова стабілізаваную пакуль рана, а барацьба з кантрабандай будзе працягвацца.

Каментары1

  • Федзя
    21.01.2026
    Правильно, когда начали шевелиться сами, тогда и ситуация улучшилась.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць