МЗС Украіны патрабуе ад Fox News выбачыцца за надпіс у эфіры «Кіеў, Расія»
Амерыканскі тэлеканал Fox News трансляваў набажэнства з нагоды Вялікадня з розных краін, у тым ліку з Міхайлаўскага Залатаверхага сабора ў Кіеве. Аднак на экране кадры са сталіцы Украіны былі памылкова пазначаныя як «Кіеў, Расія».

Скрын велікоднай трансляцыі на YouTube Fox News: «Медуза»
Гэта выклікала хвалю абурэння. Адрэагавала і Міністэрства замежных спраў Украіны.
«Калі гэта была памылка, а не свядомая палітычная заява, то варта папрасіць прабачэння і расследаваць, хто гэтую памылку здзейсніў», — напісаў у X прэс-сакратар МЗС Украіны Георгій Ціхі.
If this was a mistake rather than a deliberate political statement, there should be an apology and an investigation into who made the mistake. @FoxNews https://t.co/HOxV8b2hVK
Каментары