Свет1313

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»

Амерыканскі тэлеканал трапіў у скандал падчас прамой трансляцыі велікодных службаў — кадры з Кіева суправаджаліся памылковым подпісам «Russia».

Скрын велікоднай трансляцыі на YouTube Fox News: «Медуза»

Падчас велікоднай трансляцыі на YouTube Fox News паказваў богаслужэнні з розных краін, у тым ліку з Міхайлаўскага Залатаверхага сабора ў Кіеве. Аднак на экране кадры са сталіцы Украіны былі памылкова пазначаныя як «Расія».

Гэта выклікала хвалі абурэння ў сацсетках. Карыстальнікі адзначаюць, што падобныя «памылкі» выглядаюць асабліва недарэчна і балюча на фоне працяглай вайны Расіі супраць Украіны.

Гэты подпіс у трансляцыі правісеў каля 20 хвілін — пазней Расію паправілі на Украіну.

На дадзены момант Fox News не дала публічных тлумачэнняў або прабачэння за інцыдэнт. 

Каментары13

  • Ёсік
    20.04.2025
    А хто вам сказаў, што з памылковым подпісам? Хто ўласьнік каналу, а мо выпускаючы рэдактар, якія іхныя погляды, мо як той уіткаф, маюць расейскія карані, і вельмі хочуць, каб так усё было.
  • Pekka Marjamiaki
    20.04.2025
    Можа здарыцца так што рэпарацыі за вайну будзе выплочваць Кіеу́ .
    Зараз у́ся надзея на Амэрыканскі Народ і суды .
  • Мх
    20.04.2025
    "Памылка" у іх. Як казаў таварыш Сталін: "кожная памылка мае ўласнае імя, імя па бацьку ды прозвішча". Можа гэта хтосці з фанатаў Трампа рабіў тытры?

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць