Здарэнні44

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары

Як кажуць у медустанове, усё было вельмі хвалююча і кранальна.

У Гродне перад самым вяселлем нявеста трапіла ў бальніцу, але шлюб усё ж такі адбыўся ў прызначаны дзень — у стацыянары. Пра гэта БелТА расказалі ў Гродзенскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

«Гэта быў адносна спакойны дзень, як раптам да нас у прыёмнае аддзяленне ўбег узрушаны жаніх: ягоная нявеста тэрмінова трапіла ў бальніцу проста перад рэгістрацыяй шлюбу», — расказалі ў медустанове.

«Рыхтаваліся да прыезду маладых, і тут раптам ускочыў узрушаны жаніх. У вачах трывога, голас дрыжыць… Нявеста тэрмінова трапіла ў бальніцу», — дапоўніла расказ медыкаў начальнік аддзела ЗАГС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Алена Шут.

Аднак хлопец вырашыў, што гэта не нагода пераносіць вяселле. Закаханаму жаніху ўдалося пераканаць усіх. Дзякуючы кемлівасці маладога чалавека, падтрымцы дактароў БХМД і адданасці супрацоўнікаў ЗАГСа ўрачыстасць адбылася ў тэрмін.

Вяселле прайшло проста ў стацыянары. Як кажуць у медустанове, усё было вельмі хвалююча і кранальна.

«Такія моманты застаюцца ў сэрцы надоўга — у нас, у маладых і ва ўсіх, хто быў побач», — падзяліліся ўражаннямі ў бальніцы.

Усе спадзяюцца, што маладая жонка хутка пойдзе на папраўку, бо каханне таксама лечыць і дапамагае медыкам.

Каментары4

  • даведка
    26.04.2025
    У невесты неожиданно отошли воды?
  • Странная новость
    27.04.2025
    Зачем писать об этом? Тем нет? Видно, что невеста на 7 месяце, а это грех!
  • Горадня!
    08.06.2025
    Гародня ў Караткевіча, а ў Беларусі — Горадня:)

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ14

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў19

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць20

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць