Свет3434

У Літве прапанавалі стварыць на мяжы з Беларуссю лінію абароны і назваць яе ў гонар Вітаўта

Прапануецца чатыры лініі абароны — ад супрацьпяхотных мін да супрацьпаветранай абароны.

Прэзідэнт Гітанас Наўседа на літоўска-беларускай мяжы. Фота: Фота: VSAT

Партыя апазіцыйнага «Саюзу Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы» (СА-ХДЛ) прапануе стварыць абарончую лінію імя Вітаўта Вялікага. Паводле кансерватараў, яна магла б уключаць абарончую інфраструктуру, абсталяваную супрацьпяхотнымі мінамі, супрацьтанкавымі рвамі, мабільнымі бранятанкавымі групамі і дальнабойнай артылерыяй. Рэалізацыя такога плану абыйдзецца прыкладна ў 1 мільярд еўра, піша Delfi.lt.

«Наша вайсковая інжынерыя адрадзілася, наша вайсковая інжынерыя набыла новае дыханне. Сёння мы прапануем іншую ідэю, іншы кірунак, як мы маглі б умацаваць мяжу такім чынам, каб ворагу было надзвычай складана пранікнуць на нашу тэрыторыю, каб ён сутыкнуўся з велізарнымі перашкодамі, каб мы запаволілі яго прасоўванне. Без сумневу, гэты план дапоўніў бы ўсю нашу абарончую стратэгію», — заявіў старшыня партыі Лаўрынас Кашчунас на прэс-канферэнцыі, арганізаванай СА-ХДЛ у панядзелак.

«Паводле нашых падлікаў, ідзе гаворка пра суму каля 1 мільярда еўра, калі мы ўсталюем такую сістэму там, дзе яна патрэбная. Але, вядома, гэта патрэба — у планаванні арміі», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Л. Кашчунаса, працэс узвядзення абарончай лініі зойме да двух гадоў. 

Прапануецца чатыры лініі абароны — ад супрацьпяхотных мін да супрацьпаветранай абароны.

Першая лінія будзе ўяўляць сабой зону, што будзе кантралявацца памежнікамі, з «зубамі цмока», супрацьпяхотнымі і супрацьтанкавымі мінамі, калючым дротам і супрацьтанкавымі рвамі.

Трэцяя лінія абароны будзе складацца з мабільных бранятанкавых груп, у склад якіх увойдуць літоўскія баявыя машыны пяхоты Vilkas («Воўк») і гусенічныя браніраваныя машыны саюзнікаў.

«Напрыклад, праціўнік канцэнтруецца ў пэўным месцы, там вядзецца артылерыйскі агонь і рыхтуецца прарыў. Гэтыя мабільныя групы, знаходзячыся на адлегласці 30—40 кіламетраў, могуць хутка і эфектыўна падысці да месца, дзе верагодны прарыў праз мяжу», — сказаў генарал Вітаўтас Сакалаўскас.

Чацвёртая лінія будзе ўключаць сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS і самаходную артылерыю вялікай далёкасці.

У той жа час патрапіць у другую можна будзе з дапамогай прарытага пад зямлёй тунэлю. Акрамя калючага дроту, гэта лінія таксама будзе ўтрымліваць выбуховыя прылады і вайсковыя пазіцыі.

Каментары34

  • 111
    05.05.2025
    Витовт какое отношение имеет к современной Литве?
  • Наўседа мае амбіцыі Вітаўта?
    05.05.2025
    Падчас Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галічыны.

    У склад Галічыны цяпер уваходзяць тэрыторыі Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай (за выняткам яе паўночнай часткі, што належыць да Валыні) абласцей Украіны, а таксама некаторыя паветы Падкарпацкага ваяводства Польшчы.
  • ліндан джонсан
    05.05.2025
    Filipp , ты замежнік? Пяць памылак у адным сказе!

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі4

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока11

У Мінску заўважылі першага шпака ФОТАФАКТ

Пяткевіч: Давайце расказваць, што пасля 30 гадоў нараджаць складана11

Беларусбанк уводзіць распазнаванне па твары

«Можна неяк складней вершы пісаць, спадар Пушкін?» Блогер патроліў жанчыну, якая не змагла прачытаць беларускі верш для 2 класа46

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам9

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць