Грамадства22

Малдаванін вёз праз Беларусь у Расію 2 тысячы еўрапейскіх сім-картак

13 мая беларускія мытнікі затрымалі грамадзяніна Малдовы, які спрабаваў незаконна правезці ў Расію больш за дзве тысячы SIM-картак еўрапейскіх аператараў. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Паводле мытнікаў, гэтыя SIM-карткі планавалася выкарыстоўваць на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза для махлярства і іншых супрацьпраўных дзеянняў.

Мужчына ехаў з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог» на легкавым аўтамабілі. Пры перасячэнні мяжы ён заявіў, што ўвозіць машыну часова і не мае з сабой тавараў, якія трэба дэклараваць.

Аднак падчас праверкі мытнікі выявілі, што ён схаваў SIM-карткі ў пакеце, загорнутым у ручнік і пакладзеным на дно інструментальнай скрыні — у надзеі, што іх успрымуць як асабістыя рэчы. Агулам было знойдзеныя карткі аператараў з Польшчы, Фінляндыі і Эстоніі на суму каля 8 тысяч еўра.

У дачыненні да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол паводле ч. 2 арт. 15.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — за спробу правезці тавары праз мяжу са спробай іх утаіць. Артыкул прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь і магчымую канфіскацыю схаваных тавараў.

Таксама паведамляецца, што атрымальнік SIM-картак у Расіі ўжо ўстаноўлены.

Каментары2

  • Янка
    13.05.2025
    4 еўра за сімку на падставе кошту тарыфнага плана?! Яны там зусім ку-ку? Па падобнай логіцы ключ ад кватэры магчыма ацаніць у памеры кошту рухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў кватэры.
  • Filipp
    13.05.2025
    Лепей вёз бы у Беларусь, і нам таксама патрэбны сімкі ЭЗ.

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць