Усяго патроху

У В'етнаме каралеву прыгажосці арыштавалі за падман з цукеркамі

В'етнамскія папулярную мадэль і папулярнага блогера судзяць за махлярства.

Nguyễn Thúc Thuỳ Tiên Нгуен Тхук Тхуй Цьен Нгуен Тхук Тхуй Тьен
Miss Grand International 2021 Нгуен Тхук Тхуй Цьен. Фота: Miss Grand International

Яшчэ нядаўна 27-гадовая Нгуен Тхук Тхуй Цьен (Nguyen Thuc Thuy Tien), пераможца конкурсу прыгажосці «Miss Grand International 2021» у Бангкоку і зорка сацсетак, была вельмі запатрабаваная сярод в’етнамскіх брэндаў.

Дзяўчына ўдзельнічала ў некалькіх рэаліці-шоу і атрымала ганаровыя граматы ад прэм'ер-міністра і кіруючай Камуністычнай партыі В'етнама. Цяпер яна апынулася ў цэнтры гучнага скандалу.

Нгуен Тхук разам з іншымі блогерамі — Фам Куанг Лінем (Pham Quang Linh) і Ханг Зу Мук (Hang Du Muc) праз свае сацыяльныя сеткі прасоўвала жавальныя цукеркі пад назвай Kera Supergreens Gummies, створаныя ў межах супольнага праекта. Рэклама абвяшчала, што кожная цукерка змяшчае колькасць клятчаткі, роўную порцыі гародніны.

Як паведамляе BBC, скандал разгарэўся пасля таго, як адзін з купцоў даслаў прадукт на лабараторнае даследаванне. Аналіз паказаў, што ў кожнай цукерцы змяшчаецца ўсяго 16 міліграм клятчаткі, а не 200 міліграм, як заяўлялі вытворцы.

Затым улады пачалі ўласнае расследаванне, падчас якога было ўстаноўлена, што пры вытворчасці жавальных цукерак выкарыстоўваліся няякасныя інгрэдыенты з нізкім утрыманнем клятчаткі.

Упакоўка прадукту не змяшчала інфармацыі пра яго склад, што дало магчымасць вытворцам схаваць не толькі нізкае ўтрыманне клятчаткі, але і высокі ўзровень сарбіту — рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў слабіцельных сродках.

У сакавіку Нгуен, Фам і Ханг былі аштрафаваныя і прынеслі публічныя прабачэнні. Але ўлады не пакінулі на гэтым справу — у красавіку былі арыштаваны Фам Куанг Лінь і Ханг Зу Мук ​а таксама шэраг адказных супрацоўнікаў, звязаных з вытворчасцю і продажам фальсіфікаванай прадукцыі.

Нгуен Тхук Тхуй Цьен (у цэнтры) выслухоўвае абвінавачанне. Фота: Міністэрства грамадскай бяспекі

Ім былі выстаўленыя абвінавачанні ў вытворчасці падробленай прадукцыі і падмане спажыўцоў. У панядзелак стала вядома аб затрыманні Нгуен Тхук Тхуй Цьен па аналагічных абвінавачаннях у махлярстве. У яе дома быў правялі ператрус.

В'етнамскія СМІ паведамляюць, што да спынення продажу з-за скандалу прадалі больш за 135 тысяч упаковак цукерак. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Мігранты залезлі ў прычэп, пакуль калега заязджаў на паром». Беларускі дальнабойшчык расказаў пра рызыкі працы ў Еўропе

Зяленскі паведаміў, што афіцыйна атрымаў ад ЗША праект мірнага плану2

Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку44

Другі дзень запар з Беларусі ў Еўрасаюз не спрабуе прабіцца ніводзін мігрант13

Дзяўчына дамаглася, каб мабільны аператар зменшыў ёй рахунак за паслугі ў 10 разоў5

У папулярным амерыканскім серыяле паказалі беларускую турму — знялася ўладальніца «Оскара»13

З пачатку поўнамаштабнай вайны Еўрасаюз заплаціў Расіі на 124 мільярды еўра больш, чым выдзеліў на падтрымку Украіны8

Сталі вядомыя падрабязнасці пра двух украінцаў, якія здзейснілі дыверсію на польскай чыгунцы і ўцяклі ў Беларусь11

Памятаеце ўкраінку, якую расіяне прывязалі да слупа? Тыя, хто яе катаваў, за гады вайны амаль усе загінулі. А вось што робіць цяпер яна24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць