Усяго патроху88

Каманда беларуса Дзмітрыя Банчынчэ перамагла ў папулярным расійскім шоу «Ліга танца»

Дзмітрый Шашалевіч вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, але ў хуткім часе зразумеў, што танчыць яму больш цікава. Шмат гадоў ён працуе пад псеўданімам Bonchinche і стаў топавым танцорам у стылі вог.

Дзіма Банчынчэ (Шашалевіч)

Дзмітрый паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ ў 2008 годзе. Але сваё жыццё ў выніку вырашыў звязаць не з працай у медыя, а з танцамі, якімі займаўся з 15 гадоў.

Беларус стварыў у Санкт-Пецярбургу першы вог-дом — House of Bonchince. Зорным для танцора стаў 2017 год, калі Дзмітрый удзельнічаў у папулярным шоу «Танцы» на расійскім тэлеканале ТНТ і заняў там другое месца.

Цяпер жа ён са сваёй камандай прыняў удзел у другім сезоне папулярнага расійскага шоу-чэмпіянату «Ліга танца». За перамогу змагаліся 24 каманды. У журы былі Мігель, Кацярына Рашэтнікава, Дзмітрый Жураўлёў і іншыя.

У выніку перамагла каманда House of Bonchince на чале з беларусам.

Пры гэтым Дзмітрый сутыкнуўся з хэйтам — у першую чаргу ад тых, хто глядзеў шоу ва «УКантакце». Некаторыя гледачы абвінавачвалі суддзяў у прадузятасці і пісалі, што тыя цягнулі любімчыкаў. Апаненты адказвалі скептыкам, што каманда Bonchince — гэта ўжо не проста пра танец, а пра імерсійны тэатр. 

У сваім тэлеграм-канале Дзмітрый напісаў:

«Аўдыторыя «УКантакце» гэта тое яшчэ зборышча «знаўцаў» жыцця, творчасці і «паспяховых» людзей. Такой колькасці жоўці, узлаванасці і бескультур'я не бачыў даўно. Апошні раз чытаў такое, калі яшчэ ўдзельнічаў на танцах ТНТ. Шчыра? Праз восем гадоў нічога не змянілася. Большасць глядзіць дупай. Вядуцца на простыя маніпуляцыі, не бачаць розніцы, паўтараюць адное і тое ж і самі сабе супярэчаць у высновах. Рады разумець, што вырас. І ўжо не ўспрымаю на свой рахунак іх пісаніну. Цяпер для мяне гэта больш падобна да сацыяльнага даследавання».

Каментары8

  • Туррр
    21.11.2025
    Главное, что в пропаганду не пошёл!
  • Однокурсники
    21.11.2025
    Молодец, Дима!!!
  • Омг
    21.11.2025
    А нн усё ніяк не адпускае рашын тв і яе праекты нават у Вільні 🤦‍♂️

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Білі Айліш кардынальна змяніла вобраз для ролі ў фільме3

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць