Свет

На кліматычнай канферэнцыі ААН у Бразіліі здарыўся пажар — усіх удзельнікаў давялося эвакуяваць

Полымя перакінулася з кітайскага павільёна на суседнія.

Учора на тэрыторыі канферэнцыі COP30 у Белеме ў адным з павільёнаў пачаўся пажар. Усе дэлегаты былі эвакуяваныя, піша Bild. 

Полымя, па паведамленнях, перакінулася з кітайскага павільёна на суседнія: у прыватнасці, агонь заўважылі ў павільёне аховы здароўя і навукі.

Прадстаўнікі нямецкіх экалагічных арганізацый паведамілі ў СМІ, што эвакуацыя прайшла добра: удзельнікаў канферэнцыі адразу вывелі на адкрытую прастору. Ніхто не пацярпеў, агонь хутка ўдалося патушыць.

«Ён ужо пад кантролем, пажарная служба штата Пара знаходзіцца на месцы», — сказаў міністр турызму Сэлса Сабіну па бразільскім тэлебачанні.

Пажар адбыўся ў перадапошні дзень двухтыднёвай кліматычнай канферэнцыі ААН COP30, на якой перагаворшчыкі з прыкладна 190 краін працягвалі інтэнсіўна абмяркоўваць ключавыя пытанні, такія як фінансаванне абароны клімату і гандлёвыя меры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк7

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі72

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны9

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

«Абы хутчэй дабрацца да мамы». Беларускі, якія жывуць за мяжой, расказалі пра допыты на беларускай мяжы5

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану44

У мірным плане ЗША заўважылі падазроныя русізмы ў тэксце19

Беларускае МЗС паведаміла, што ў Беларусі шукаюць падазраваных у дыверсіі на тэрыторыі Польшчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк7

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць