ДТЗ адбылося 30 мая каля 21:30 на 8-м кіламетры дарогі Р80 паміж вёскамі Слабада і Паперня Мінскага раёна.

Скрыншот з відэа
44-гадовы кіроўца аўтамабіля Seat Alhambra, паварочваючы налева ў бок вёскі Прылепы, не саступіў дарогу і ўрэзаўся ў матацыкл Honda CBR, якім кіраваў 28-гадовы мужчына.
Кіроўца матацыкла атрымаў траўмы, але шпіталізацыя яму не спатрэбілася. А вось 41-гадовая пасажырка матацыкла была дастаўленая ў бальніцу ў цяжкім стане.
Каментары