Свет2222

Як Барадзін пасла Беларусі паслаў

Здарылася гэта ў часе прэс-канферэнцыі з нагоды адзначэння т.зв. свята адзінства Расіі і Беларусі.

Здарылася гэта ў часе прэс-канферэнцыі з нагоды адзначэння т.зв. свята адзінства Расіі і Беларусі.

Наўрад ці карэспандэнт галоўнага беларускага інфармагенцтва «Белта» чакаў такога адказу на сваё у цэлым бяскрыўднае пытанне, піша «Московский комсомолец» Журналіст спытаў Барадзіна пра тое, як дзяржсакратар адносіцца да думкі амбасадара Беларусі ў Расіі Даўгалёва, які лічыць, што зараз больш намаганняў трэба прыкладаць не на будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а на стварэнне Мытнага саюза Расіі, Беларусі, Казахстана і Украіны. Павел Барадзін быў лаканічны, але красамоўны:

«І Казахстан, і Украіна, у бліжэйшы час і ўсе астатнія нашы рэспублікі павінны ўвайсці ў наша Саюзную дзяржаву. Гаворка ідзе аб уваходжанні на манер Еўрасаюза — уладкаванне нашай ўсёй постсавецкай прасторы. Ну а такіх паслоў трэба пасылаць у адно месца — якое вы ведаеце ...»

Пасля такога выбрыка прэс-канферэнцыя сама сабой сышла на нішто. А дух «яднання народаў» кудысьці выпарыўся. Праўда, журналістаў, што прыйшлі на мерапрыемства настойліва папрасілі не друкаваць і не паказваць на відэа рэзкае выказванне Барадзіна. Маўляў, Пал Палыч пагарачыўся. Аднак «МК» вырашыў распавесці грамадскасці, якая на самой справе цана хвалёнаму яднанню, калі сам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы дазваляе сабе адкрыта пасылаць дыпламатаў Беларусі.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць