Грамадства66

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў

Хоць заробкі беларускіх медыкаў моцна выраслі за апошнія гады, дактары ў Польшчы, Літве і Германіі ўсё яшчэ атрымліваюць у некалькі разоў больш за беларускіх калег. А беларускія медсёстры ўвогуле атрымліваюць нават менш за сярэдні заробак па краіне.

Аўтары незалежнага агляду беларускай сістэмы аховы здароўя, падрыхтаванага пры падтрымцы BYMEDSOL і праекта «Белыя халаты», падлічылі, як выглядаюць заробкі беларускіх медыкаў на фоне суседніх краін.

Па іх падліках, у 2025 годзе сярэдні налічаны заробак доктара дасягнуў 4000 рублёў, або прыкладна $1200 на месяц. Гэта значна больш, чым некалькі гадоў таму, аднак у міжнародным параўнанні беларускія медыкі ўсё яшчэ застаюцца сярод найменш аплатных у рэгіёне.

Паводле ацэнак даследчыкаў, у Расіі дактары летась атрымлівалі ў сярэднім у паўтара раза больш. У краінах Балтыі заробкі былі ў два-тры разы вышэйшыя за беларускія, а ў Польшчы і Германіі разрыў яшчэ большы.

Напрыклад, у Латвіі дактары маюць 2000‑3500 еўра ў месяц чыстымі, у Літве — ад 2500 да 4000 еўра, у Польшчы — ад 3000 да 5550 (гэта прыкладна ад 9500 да 17000 беларускіх рублёў чыстымі ў пераводзе). У Германіі заробкі часам перавышалі 8 тысяч еўра, пры гэтым малады доктар пасля ўніверсітэта мог разлічваць на 5 тысяч еўра за месяц без уліку даплат за начныя дзяжурствы і звышурочную працу.

Краіна

Заробкі дактароў, брута, €/мес.

€/год

Адносна Беларусі

Беларусь

800—1 200

10—15 тыс.

Расія

1 000—1 500

12—18 тыс.

1,2—1,5×

Латвія

2 000—3 500

25—40 тыс.

2—3×

Літва

2 500—4 000

30—50 тыс.

Польшча

3 000—5 500

40—70 тыс.

3—4×

Германія

5 000—8 000+

70—110 тыс.

5—7×

Узровень заробкаў дактароў па краінах адносна Беларусі. Крыніца: матэрыялы агляду

Не менш прыкметны разрыў назіраецца і ў заробках сярэдняга медыцынскага персаналу. У Беларусі ў 2025 годзе сярэдні заробак медсясцёр і фельчараў складаў каля 2075 рублёў, або прыкладна 625 даляраў у месяц.

У Расіі сярэдні медыцынскі персанал атрымліваў 600—800 еўра ў месяц, што на траціну больш за беларускі ўзровень. У краінах Еўрасаюза розніца значна большая: у Латвіі медсёстры летась зараблялі 1200—2000 еўра за месяц, у Літве — 1500—2500 еўра, у Польшчы — 1800—3000 еўра, а ў Германіі — 2800—4000 еўра.

Краіна

Заробкі медсясцёр, брута, €/мес.

€/год

Адносна Беларусі

Беларусь

500—700

6—9 тыс.

Расія*

600—800

7—10 тыс.

1,1—1,3×

Латвія

1 200—2 000

15—24 тыс.

2—2,5×

Літва

1 500—2 500

18—30 тыс.

2,5—3×

Польшча

1 800—3 000

22—36 тыс.

Германія

2 800—4 000

35—50 тыс.

4—5×

Узровень заробкаў сярэдняга медыцынскага персаналу па краінах адносна Беларусі. Крыніца: матэрыялы агляду

Пры гэтым, як адзначаюць аўтары агляду, праблема не толькі ў адставанні ад суседніх краін. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, сярэдні медыцынскі персанал у Беларусі атрымлівае толькі каля 76% ад сярэдняга заробку па краіне, што стварае пастаянны стымул да сыходу з прафесіі або пошуку дадатковага заробку.

Паводле аўтараў агляду, менавіта разрыў у аплаце працы з суседнімі краінамі застаецца адным з фактараў адтоку медыцынскіх кадраў. Калі да 2020 года многія беларускія дактары выязджалі пераважна ў Расію, то пасля 2020‑га ўсё больш медыкаў выбіраюць краіны Еўрасаюза.

Асабліва востра дэфіцыт кадраў адчуваецца ў анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, хірургіі, радыялогіі, першасным звяне і сястрынскай дапамозе. Для пацыентаў гэта азначае большую нагрузку на аднаго спецыяліста, менш часу на прыём і больш высокую рызыку прафесійнага выгарання медыкаў.

Улады спрабуюць кампенсаваць недахоп кадраў праз размеркаванне выпускнікоў, мэтавую падрыхтоўку, сумяшчальніцтва і прыцягненне пенсіянераў. Пасля адмены абмежаванняў на выплату пенсій працуючым пенсіянерам колькасць работнікаў пенсійных гадоў у ахове здароўя ў 2025 годзе вырасла амаль на 11%.

Аднак аўтары агляду адзначаюць, што такія меры дазваляюць закрыць частку вакансій, але не вырашаюць праблемы абнаўлення кадраў і не ліквідуюць галоўнай прычыны адтоку кадраў — разрыву ў заробках з суседнімі краінамі, а таксама палітычнай несвабоды і беззаконня ў краіне.

Каментары6

  • Женя
    22.06.2026
    Бедные несчастные медики, как им плохо живется трудягам. Никто их не ценит. А они так стараются, так стараются, что население в РБ стремительно уменьшается и смертность из за сердечно-сосудистых заболеваний самая передовая в мире, а услуги по трансплантации для не своего населения все растут и растут.
  • Кашмар
    22.06.2026
    І што?, Настаўнік ці інжынер па меншай меры не маюць ненармаванага рабочага дня і адказнасці за жыццё людзей.
  • Жэка
    22.06.2026
    Женя, а якім чынам шараговы лекар адказны за фінансаванне і арганізацыю аховы здароўя на ўзроўні краіны? Ты хоць школку скончыў?

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?42

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

У чарзе на выезд з Крыма стаяць больш за 700 аўтамабіляў11

У ЗША ўзялі на працу робакопа. А праз год звольнілі, бо ён нічога не рабіў5

У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі9

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек4

Украіна спрабуе вярнуць дзяцей, эвакуяваных у Італію пасля пачатку вайны2

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца11

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?42

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць