Вайна

У Сумскай вобласці загінуў заслужаны артыст Украіны Уладзіслаў Гарай

Ён выконваў у Сумскай вобласці валанцёрскую місію.

У Сумскай вобласці Украіны, дзе ў апошнія тыдні наступаюць расійскія вайскоўцы, 8 чэрвеня загінуў саліст Адэскай нацыянальнай оперы, заслужаны артыст Украіны Уладзіслаў Гарай. Ён выконваў у Сумскай вобласці валанцёрскую місію — гаворыцца на сайце оперы. Падрабязнасці аб акалічнасцях гібелі артыста не прыводзяцца.

«Голас Уладзіслава Вікенцьевіча ведаў увесь свет, а сэрца належала Украіне. Уладзіслаў быў не толькі талентам сцэны — ён быў прыкладам сілы, годнасці і дабрыні ў жыцці. Нават у самыя змрочныя часы не заставаўся ўбаку — дапамагаў, валанцёрыў, падтрымліваў», — гаворыцца ў паведамленні. Загінулага Уладзіслава Гарая ў ім назвалі тэнарам сусветнага ўзроўню.

Гарай быў членам опернай трупы Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета з 1993 года. Ён быў лаўрэатам прэміі нацыянальнага конкурсу камернай музыкі ў Хмяльніцкім, лаўрэатам прэміі Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Антаніна Дворжака (Карлавы Вары, Чэхія). У 2013 годзе атрымаў ганаровае званне Заслужанага артыста Украіны. У рэпертуары спевака было больш за дваццаць оперных партый, у тым ліку Альмавіва («Севільскі цырульнік»), Герцаг («Рыгалета»), Альфрэд («Травіята») і іншыя. У сацсетках спевака шэраг публікацый прысвечаны збору сродкаў для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі3

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі3

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць