У італьянскай камуне Латызана, што ў рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, спынілі машыну з п'яным 40-гадовым беларусам за рулём. Пра гэта паведамляе выданне Udine Today, піша сайт «Беларусь и мир».

Легкавы аўтамабіль маркі Peugeot 208 трапіў пад праверку на тэрыторыі камуны ўвечары ў пятніцу 6 чэрвеня. Алкатэстар паказаў наяўнасць 2,17 праміле ў арганізме кіроўцы — беларуса 1985 года нараджэння, які жыве ў Латызане.
Удакладняецца, што транспартны сродак быў канфіскаваны. А вось правы забраць не змаглі. Мужчына падаў заяву аб страце гэтых дакументаў і кіраваў хэтчбэкам на падставе часовага дазволу.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары
Тоже мне новость,нашли нещаснава выпившего беларуса отпущения.