Меркаванні55

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»

Той факт, што Лукашэнка адправіў сваю прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант паведаміць расійскаму агенцтву «РИА Новости», што такая перспектыва яго «мала хвалюе», сведчыць пра тое, што ў Мінску такім развіццём падзей вельмі занепакоеныя, лічыць палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Вопыт паказвае, што Эйсмант аператыўна звязваецца з «РИА Новости» менавіта тады, калі ўладам Беларусі неабходна на штосьці адрэагаваць — і адрэагаваць тэрмінова, не чакаючы з’яўлення Лукашэнкі на публіцы.

Версія пра тое, што крымінальная справа ва Украіне можа перашкодзіць кантактам Вашынгтона і Мінска, не падаецца пераканаўчай. На Пуціна і Нетаньяху Міжнародным крымінальным судом выдадзеныя ордары на арышт, але гэта Трампу (і не толькі яму) ніякім чынам не замінае весці з імі справы. Што ўжо тут казаць пра крымінальную справу ва Украіне.

Больш імаверна, што крымінальная справа можа выкрасліць ненавіснага ўкраінскаму боку Лукашэнку з ліку ўдзельнікаў якіх-небудзь фарматаў мірных перамоў. І менавіта гэтую мэту можа ставіць перад сабой Кіеў.

Інтрыга, аднак, заключаецца не ў тым, ці будзе заведзена справа, а ў тым, ці будуць амерыканцы ў цяперашняй сітуацыі гэтаму перашкаджаць. А калі будуць, то што яны папросяць (запатрабуюць) у Лукашэнкі за «вырашэнне гэтай праблемы».

Ну і яшчэ адна рэч павінна непакоіць Лукашэнку. У Кіеве сёння настаў «час Буданава», з якім і звязваюць змены курсу ў адносінах да Беларусі.

Акрамя ўсяго іншага, Буданаў адчувае відавочную слабасць да рызыкоўных, спрэчных, але відовішчных спецаперацый у стылі ізраільскіх і амерыканскіх спецслужбаў. І так: Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы.

Каментары5

  • Пераварот з галавой
    28.01.2026
    Яшчэ невядома, выкраданне Лукашэнкі гэта на руку дэмакратычным сілам Беларусі, ці Крамлю? Штосьці падказвае, што сцэнары замены Лукашэнкі на іншага расейскага агента ўжо прапісаныя. А сцэнары дэмакратычных сілаў, баюся, хадзіць па вуліцах пад каманды чарговага школьніка з тэлеграма.
    Мадуру Трамп выкрадаў ужо дамовіўшыся за яго спіной з віцэпрэзідэнткай. Проста выкрасці ці забіць Лукашэнку без распрацаванага плана, купленых сілавікоў і - гэта аддацца Расеі
  • Пераварот з ног на галаву
    28.01.2026
    Пераварот з галавой, чарговая лукашыска пазьнякоўская метадычка. Але вайну развязаў чамусцi Лукашэнка а нехта iншы, i ў 2020 Крэмль падтрымаў не Бабарыку, а як раз Лукашэнку падчас выступленняў, якi i выканаў усё што яму загадаў пуцiн, дык на каго працуе Пазьняк?
  • Дарына
    28.01.2026
    Саша, мы за табой абавяскова прыляцім. Жыць табе тры дні.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць