Грамадства2424

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі

У прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант расійскае агенцтва «РИА Новости» запыталася, што яна думае пра планы Кіева завесці крымінальную справу супраць яе шэфа.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

Эйсмант заявіла, што ў Мінску, маўляў, не маюць адносна гэтага ніякай інфармацыі:

«Нічога пра такія нібыта абмеркаванні і намеры не ведаем».

Увогуле ж: «Нас гэта мала хвалюе».

Раней міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга даў інтэрв'ю выданню «Еўрапейская праўда», у якім адзначыў, што Лукашэнка — «гэта так званы прэзідэнт. Украіна, як і іншыя еўрапейскія краіны, не лічыць яго легітымна абраным прэзідэнтам Беларусі». 

На канкрэтнае пытанне журналіста, ці плануе Украіна абвінаваціць грамадзяніна Лукашэнку ў здзяйсненні многіх злачынстваў супраць чалавечнасці, міністр адказаў:

«Я таксама лічу, што цяперашні беларускі рэжым з’яўляецца суадказным за расійскую агрэсію. У 2022 годзе ён даў тэрыторыю Беларусі для наступу на Украіну. Ракеты ляцелі з іх тэрыторыі. Гэта робіць іх саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны.

Ды і зараз мы бачым новыя элементы падтрымкі расійскай агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі. Яны даюць сваю інфраструктуру для атак украінскай тэрыторыі беспілотнікамі. Я свядома не ўдакладняю дэталі, але мы іх ведаем, кожны такі выпадак фіксуем юрыдычна, натыфікуем ААН пра саўдзел беларускага рэжыму ў агрэсіі і будзем ставіць пытанне пра санкцыі ў дачыненні да датычных асоб і кампаній — у прыватнасці, задзейнічаных у пабудове гэтай інфраструктуры».

На ўдакладняючае пытанне, ці будуць дзеянні супраць асабіста Лукашэнкі, быў адказ:

«Рэжым Лукашэнкі і ён асабіста павінны панесці адказнасць за свой саўдзел у расійскай агрэсіі. І для гэтага ёсць усе юрыдычныя падставы».

Каментары24

  • Ёсік
    27.01.2026
    Калі стары не зможа патрапіць у якую-небудзь краіну, якая падпісала хартыю з міжнародным судом аб затрыманьні злачынцаў, вось тады будзеш беларусам локшыну на вушы разьвешваць, што ў яго нага баліць, спіну сарваў апасьля біцьця дроў, карова ў лыч капытом дала, Умка палец пракусіў, таму не змог паляцець на чарговы саміт.
  • индюк тоже думал
    27.01.2026
    Лу думал, что только он может беспредельничать, особенно после комплекта, за 2 бакса, запонок и подтяжек от трампа..
    Киев подымает ставки, ведь лу и его кодла, оч хотят попасть на украинский рынок, после заключения перемирия....
    Теперь есть о чём поторговаться.
  • Хвалюе
    27.01.2026
    Вельмі хвалюе, ужо метадычку атрымала, што казаць.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць