Эканоміка

IT-кампанія з беларускімі каранямі ўвайшла ў топ-3 найлепшых тэсціроўшчыкаў свету

У тройку найлепшых у свеце кампаній, якія займаюцца тэсціраваннем праграмнага забеспячэння, увайшла кампанія з беларускімі каранямі A1QA. Спіс лідараў гэтага даволі сур'ёзнага сегмента ў сусветнай IT-індустрыі ў студзені прадставіла рэйтынгавая платформа GoodFirms, піша Thinktanks.pro.

Як адзначаецца аўтарамі рэйтынгу, A1QA — гэта «вопытная кампанія, якая рэалізавала больш за 1500 праектаў для кліентаў з 39 краін».

У штаце A1QA, заснаванай у 2003 годзе ў Мінску беларускім бізнэсменам Сяргеем Гвардзейцавым, занята звыш 1100 чалавек. Штаб-кватэра A1QA знаходзіцца ў амерыканскім горадзе Дэкейтэр у штаце Джорджыя. На афіцыйным сайце пазначаны таксама прадстаўнічы офіс у Лондане і 4 цэнтры распрацоўкі ў Польшчы, Грузіі, Бангладэш і Мексіцы.

У мінулым годзе Сяргей Гвардзейцаў таксама адкрыў агульны цэнтр распрацоўкі A1QA і свайго асноўнага бізнэсу Itransition у індыйскім горадзе Нойда.

Захаваўся офіс гэтага бізнэсу і ў Мінску. Але ён ужо не працуе пад брэндам A1QA і нават змяніў назву юрыдычнай асобы. Калі раней гэта была кампанія «Тэхналогіі якасці», то цяпер — «Траекторыя якасці».

Наперадзе A1QA ў топе сусветных тэсціроўшчыкаў апынуліся дзве амерыканскія фірмы: QA Mentor і Qualitest Group. Але A1QA вышэйшая за ўсе шматлікія індыйскія фірмы ў гэтай галіне.

Топ-10 найлепшых сусветных кампаній-тэсціроўшчыкаў выглядае так:

  1. QA Mentor, ЗША;
  2. Qualitest Group, ЗША;
  3. A1QA, ЗША;
  4. Packetlabs, ЗША;
  5. Testmatick, ЗША;
  6. BetterQA, Румынія;
  7. LambdaTest, ЗША;
  8. BugRaptors, Індыя;
  9. hikeQA, Індыя;
  10. UTOR — QA services and Software Testing company, Эстонія.

16‑е месца ў гэтым спісе GoodFirms заняла яшчэ адна кампанія з беларускімі каранямі і ўладальнікамі. Гэта — тэсціроўшчык XB Software, цэнтр распрацоўкі якога размешчаны ў Варшаве.

Каментары

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць