На прысядзібным участку ў падсобных памяшканнях мужчына абсталяваў лабараторыю для вырошчвання канопляў.

Пры аглядзе пабудоў міліцыянты канфіскавалі звыш 800 кустоў канабісу, неабходнае для вырошчвання абсталяванне і ўпаковачны матэрыял, а таксама гатовы да ўжывання «тавар», паведамляе прэс-служба МУС.
Пры затрыманні мужчына паспрабаваў звесці рахункі з жыццём, наносячы сабе раненні нажом.
Угаворы міліцыянтаў не рабіць гэтага не дапамаглі. Аднак ім удалося абясшкодзіць падазраванага.
Зараз высвятляецца яго дачыненне да збыце наркотыкаў.
Каментары