Грамадства1212

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Лукашэнка прызначыў Канстанціна Бычака кіраўніком Следчага камітэта.

Бычак быў самым медыйным супрацоўнікам КДБ, асабіста лятаў у В'етнам, каб арыштаваць каліноўца Васіля Верамейчыка. Да апошняга моманту ён працаваў начальнікам следчага ўпраўлення КДБ.

Канстанціну Бычаку — 40 гадоў. Ён нарадзіўся ў Гарадку Віцебскай вобласці. Яго бацька Фёдар Бычак працаваў начальнікам фінансавага аддзела ў райвыканкаме і ўваходзіў у раённы Савет дэпутатаў у 2014—2018 гадах. 

Канстанцін Бычак жанаты, мае сына і дачку. Жонка Дар’я працавала ў віцебскай паліклініцы і Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (імаверна, на адміністрацыйных пасадах).

Паводле «Белпола», да 2020 года Бычак усяго тры разы бываў за мяжой: ва Украіне ў 2012 годзе, у Расіі і Грузіі ў 2019 годзе. 

З баз сілавікоў быў вядомы ранг Бычака ў КДБ — палкоўнік. Апошнія гады дзяржаўныя СМІ прадстаўлялі яго як «намесніка начальніка Следчага ўпраўлення КДБ». Аднак да 2021 года яго пасада называлася інакш — ён быў начальнікам аддзела следчага ўпраўлення. 

Пасля затрымання Віктара Бабарыкі і іншых кіраўнікоў «Белгазпрамбанка» летам 2020 года Бычак публічна агучыў дэталі «карупцыйнай схемы «паміж банкам і кампаніяй «Прыватлізінг».

Дзмітрый Гара, які быў кіраўніком СК, прызначаны генпракурорам замест Андрэя Шведа, які будзе кіраваць Вярхоўным судом.

Каментары12

  • Тыповы электарат Лукашэнкі
    23.12.2025
    Тыповы прадстаўнік электарату Лукашэнкі: амбіцыйны гэбіст, сын лукашэнкаўскага чыноўніка-дэпутата.
    Абы не працаваць. А займаць цёплыя пасады ў вертыкалі Лукашэнкі.
  • Жонка мужу дапамагае - стучыць?
    23.12.2025
    Жонка Дар’я працавала ў віцебскай паліклініцы і Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (імаверна, на адміністрацыйных пасадах)./

    А дзе фота жонкі гэбіста? Каб супрацоўнікі паліклінік і бальніц ведалі, хто на іх стучыць у КДБ?
  • яшчо ?
    23.12.2025
    Яшчо адин лучший красавец из красауцау, настаяшчых парней ?

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць