Вайна55

Мінабароны Расіі прызнала масаваны ўдар па энергасістэме Украіны з выкарыстаннем ракет «Кінжал»

Расійскае вайсковае ведамства афіцыйна пракаментавала начную атаку на ўкраінскія рэгіёны. У заяве адкрыта прызнаецца, што адной з асноўных цэляў сталі аб’екты энергетыкі Украіны.

Сярод выкарыстаных сродкаў знішчэння Міністэрства абароны РФ асобна вылучыла аэрабалістычныя гіпергукавыя ракеты «Кінжал», якія, паводле іх заявы, дасягнулі зададзеных цэляў.

Удар традыцыйна быў названы «адказам на тэрарыстычныя атакі Украіны па цывільных аб’ектах на тэрыторыі Расіі». Акрамя энергетычнай інфраструктуры, расійскі бок заяўляе аб пашкоджанні прадпрыемстваў ВПК.

Уночы ў аўторак Украіна перажыла маштабную камбінаваную атаку з боку Расіі. Паводле звестак Паветраных сіл УСУ, для ўдару было выкарыстана 635 ударных беспілотнікаў і 38 ракет, у тым ліку тры аэрабалістычныя ракеты «Кінжал».

У выніку атакі загінулі тры чалавекі, у тым ліку чатырохгадовае дзіця.

Пашкоджанні атрымалі шматпавярховыя і прыватныя жылыя дамы.

Энергетычная інфраструктура сур'ёзна пашкоджана ў шэрагу рэгіёнаў: Ровенская, Цярнопальская і Хмяльніцкая вобласці апынуліся амаль цалкам абясточанымі. Значныя праблемы са святлом назіраюцца ў Адэскай, Вінніцкай, Жытомірскай, Чарнігаўскай і іншых абласцях.

Каментары5

  • Вазьміце каментар у Бабарыкі і Калеснікай
    23.12.2025
    Як гэта пракаментуюць Бабарыка з Калеснікавай? Хто на каго напаў? Хто агрэсар? Ці шкада Калеснікавай страты расейскіх вайскоўцаў? Ці ўсё "не так адназначна"?
  • OM
    23.12.2025
    Изверги.
    Ну няўжо для гэтага навукоўцы, інжынеры, майстры над гіпергукам працавалі?! Пэўна, верылі, што Радзіму бароняць, супраць авіяносцаў змагаюцца... А іхнай зброяй - па энергетыцы! Што адчуваюць, што думаюць?...
  • Хельга
    23.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля ДТЗ пасажырка выйшла з разбітай машыны, і яе насмерць збіў мікрааўтобус4

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе25

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»27

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў9

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла23

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць