Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер ЗША пабудаваць два баявыя караблі новага класа, які атрымае назву «Трамп». Па яго словах, гэта будуць самыя вялікія вайсковыя караблі за ўсю гісторыю.

Дональд Трамп паведаміў, што новыя лінкоры плануецца забяспечыць гіпергукавой зброяй, электрамагнітнымі гарматамі і магутнымі лазернымі сістэмамі. Будаўніцтва першага карабля, які атрымае назву USS Defiant («Непакорны»), запланавана на пачатак 2030‑х гадоў. Пакуль ён знаходзіцца на этапе распрацоўкі праекта.
Паводле планаў, Вайскова-марскія сілы ЗША хочуць стварыць так званы «залаты флот», які ў перспектыве будзе налічваць ад 20 да 25 такіх караблёў.
Падчас прэс-канферэнцыі побач з Трампам знаходзіліся дзяржаўны сакратар Марка Рубіа, міністр абароны Піт Хегсет і міністр ВМС ЗША Джон Фелан. Апошні ахарактарызаваў будучы лінкор класа «Трамп» як самы вялікі, самы смяротна небяспечны, найбольш універсальны і пры гэтым самы прыгожы вайсковы карабель у свеце.
Каментары
І ад вады яго будуць трымаць падалей, мала там што... яшчэ патоне.