Грамадства2424

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Дзясяткі дзяўчат у сацыяльных сетках скардзяцца на сэксуальныя дамаганні ў цэнтры Масквы. А робяць усё гэта мужчыны па загадзе беларуса Алекса Лэслі.

Алекс Лэслі. Фота з яго інстаграма

Алекс Лэслі — гэта псеўданім 43-гадовага віцебчука Аляксандра Кірылава. У свой час ён скончыў Віцебскі фізіка-матэматычны ліцэй №1, а потым паехаў скараць Расію — паступіў на мехмат МДУ.

Але знайшоў сябе зусім у іншай сферы — стаў трэнерам па знаёмствах і спакушэннях. Лэслі вывучаў усё, што знаходзіў — эрыксанаўскі гіпноз, НЛП, амерыканскія і нават савецкія школы спакушэння. А пасля распрацаваў уласную методыку «лэслізм».

Сусветную вядомасць Алекс Лэслі атрымаў разам з іншай беларускай — Насцяй Рыбкай (сапраўднае імя Анастасія Вашукевіч).

Разам пара праводзіла трэнінгі па спакушэнні, якія шмат хто лічыў сэкс-сектай. У лютым 2018 года Насцю Рыбку і Алекса Лэслі затрымалі ў Бангкоку за правядзенне нелегальных сэкc-трэнінгаў пад выглядам урокаў па спакушэнні. Іх абвінавацілі ў парушэнні тайскага заканадаўства аб барацьбе з прастытуцыяй.

Насця Рыбка і Алекс Лэслі ў 2018 годзе

Сама ж Рыбка лічыла, што іх арышт быў помстай мільярдэра Алега Дзерыпаскі. А ў таго сапраўды была нагода моцна пакрыўдзіцца. У адным з расследаванняў Аляксея Навальнага сцвярджалася, што расійскі віцэ-прэм'ер і кіраўнік апарата ўрада Сяргей Прыходзька ў суправаджэнні Рыбкі адпачываў на яхце Elden мільярдэра Алега Дзерыпаскі, абмяркоўваючы дзелавыя пытанні.

Лэслі і Рыбка спрабавалі прасіць палітычнага прытулку ў амбасадзе ЗША ў Бангкоку, абяцаючы распавесці шмат чаго цікавага. Але нічога не атрымалася. У 2019 годзе іх выпусцілі з турмы ў Тайландзе і дэпартавалі.

Лэслі працягвае займацца сэкс-трэнінгамі — і вось ад яго вучняў пакутуюць дзяўчаты ў Маскве.

У сацыяльных сетках адно за адным з’яўляюцца відэа абураных дзяўчат, якія размаўляюць з тымі самымі гора-плэйбоямі, якія мацалі іх ніжэй за талію, каб пазнаёміцца. Сярод пацярпелых ёсць 17-гадовая дзяўчына, а таксама жанчына на 9-м месяцы цяжарнасці.

Усё адбывалася ў самым цэнтры Масквы. Аднак сцвярджаецца, што гэтая праблема не апошніх дзён — некаторыя дзяўчаты кажуць, што сутыкаліся з дамаганнямі ад вучняў сэкс-коўча яшчэ ў 2024 годзе. Нехта ўжо аднёс заявы ў паліцыю.

Тым часам Лэслі запісаў відэазварот да сваіх вучняў, дзе выказаў незадаволенасць тым, як выконваюць яго заданне:

— Вы што павінны былі зрабіць? Падысці, узяць за азадак, адвесці ў прыбіральню. А паколькі вы не завяршылі этап, яны незадаволеныя.

Тэлеграм-канал «Осторожно, Москва», які належыць Ксеніі Сабчак, абураецца тым, што ў шырокім продажы застаюцца кнігі Алекса Лэслі. У сваіх тэкстах ён распавядае аб тэхніках дамаганняў і вучыць прыціскаць дзяўчат, якія адмаўляюцца ад блізкасці.

Асобны блок Лэслі прысвячае схіленню да сэксу нявінніц, галоўным правілам ён называе: «Калі пачаў, трэба скончыць». Дарэчы, беларускі oz.by таксама гандлюе кніжкамі скандальнага сэкс-коўча, у якіх прапагандуецца гвалт у дачыненні жанчын.

Скрыншот сайта oz.by

Тэлеграм-канал «112» паведамляе, што на Алекса Лэслі завялі крымінальную справу за схіленне да згвалтавання. Доказаў дастаткова, бо і самі ўдзельнікі павінны былі здымаць выкананне «практыкавання».

Пакуль сэкс-коўч не затрыманы. Дакладна невядома, ці знаходзіцца ён цяпер у Расіі.

У сваім тэлеграм-канале ён выхваляецца, быццам падаў заяву ў Следчы камітэт Расіі на дэпутатку Дзярждумы Ксенію Гарачаву за яе выказванні з крытыкай яго трэнінгаў: «Калі дэпутатка Гарачава патрабуе праверкі за флірт, тады і яе варта праверыць — на перавышэнне паўнамоцтваў, дыскрымінацыю і палітычны ціск на мужчын».

Свае трэнінгі Лэслі ладзіць не толькі ў Расіі, але і ў Еўропе. Сёлета ён рэкламаваў трэнінг у Варшаве.

Каментары24

  • Упырь к упырям
    25.06.2025
    Позорище из Беларуси. Но логично, что все чмошники в москву пруться.
  • Сэксперт
    25.06.2025
    Не знаю, кем надо быть, что б лесли платить деньги. Он же псих, который зарабатывает на неуверенных в себе мужчинах. А книжки его даже в туалете вместо бумаги не стоит использовать
  • Вышэй за бога
    25.06.2025
    Хутка і самаго Лэслі возьмуць за ягадзіцы.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць