Культура11

Памёр кінарэжысёр Валерый Рыбараў

Беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст памёр пасля працяглай хваробы ў дзень свайго нараджэння, 26 чэрвеня. Пра смерць паведаміў Беларускі саюз кінематаграфістаў

Валерый Рыбараў нарадзіўся 26 чэрвеня 1939 года ў расійскім Саратаве. З 1959 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» — спачатку як асістэнт рэжысёра, пазней — як рэжысёр. 

Этапным фільмам у творчым лёсе кінематаграфіста стаў дакументальны фільм «Тонежскія бабы» (1977). Фільм прысвечаны лёсамі трох жыхарак вёскі і захаванаму ў першародным выглядзе ўнікальнаму абраду сустрэчы вясны ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна.

Зняў мастацкія фільмы «Жывы зрэз» (1978), «Чужая бацькаўшчына» (1982) і «Сведка» (1985).

Знятая ім моладзевая драма «Мяне завуць Арлекіна» (1988, па п'есе вядомага расійскага журналіста Юрыя Шчакачыхіна, які быў адным з аўтараў сцэнару) стала самым касавым айчынным фільмам за ўсю гісторыю беларускага кіно: за 12 месяцаў пракату карціну паглядзела 41,9 мільёна гледачоў.

Каментары1

  • Буратино
    26.06.2025
    "Меня зовут Арлекино" - слабенько снятый фильм. Удивительно, что самый кассовый.

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі5

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчук атрымаў нажавое раненне ў жывот, але яшчэ суткі піў з крыўдзіцелем і толькі потым пайшоў да доктара1

На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў7

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі5

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць