Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 24 кніжныя вокладкі, што ўвайшлі ў доўгі спіс 2026 года.

Яны былі адабраны з 59 прац, пададзеных на конкурс, і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну — ад лаканічнага мінімалізму да складаных візуальных сістэм, ад вытанчанай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў, піша penbelarus.org.
У доўгі спіс увайшлі:
- Андрэй Адамовіч — вокладка кнігі «Метафізіка сракі» Сакрата Халеры (Лысы чэрап, 2025)
- Павел Анціпаў, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать» Паўла Анціпава (Мяне Няма, 2025)
- Аўтар В — вокладка кнігі «W» (зашыфраваны ўдзел)
- Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Любыя косці» Катрыны Зіле (Пфляўмбаўм, 2025)
- Таццяна Дзівакова — вокладка кнігі «Радзіна» Збыха Слупоўскага (Галіяфы, 2025)
- Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка — вокладка кнігі «Codex. Imago. Index» Дзмітрыя Дзмітрыева (Лысы чэрап, 2025)
- Аўтар К — вокладка кнігі «К» (зашыфраваны ўдзел)
- Кацярына Несцяровіч, Якуб Смоўжык — вокладка кнігі «Вецер з Усходу, вецер з Захаду» Пэрл Бак (Gutenberg Publisher, 2025)
- Алена Нядзельская — вокладка кнігі «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва (Skaryna Press, 2025)
- Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Дзённік 2021—2022» ананімнай аўтаркі (Мяне Няма, 2025)
- Марыя Платонава — вокладка кнігі «Казкі гарадскога парку» Аляксандра Ждановіча (Gutenberg Publisher, 2025)
- Птушка — вокладка кнігі «Вольны космас» (зашыфраваны ўдзел)
- Вольга Сафарава — вокладка кнігі «Крыптаствалы. Гісторыя ўзьлёту і падзеньня талачынскіх самородкаў» Змітра Бурбуця (RozUM Media, 2025)
- Якуб Смоўжык — вокладкі серыі кніг «Акно ў прозу» (Gutenberg Publisher, 2025)
- Сяргей Табалевіч, Якуб Смоўжык — вокладка кнігі «Халодныя землі» Аляксандра Карнаўха (Gutenberg Publisher, 2025)
- Зося Трускалка — вокладка кнігі «Куды паляцеў матылёк» (зашыфраваны ўдзел)
- Зося Трускалка — вокладка кнігі «Лета ў вёсцы» (зашыфраваны ўдзел)
- Дарына Харытончык — вокладка кнігі «Сябры ў двары» Алены Зарніцкай (Gutenberg Publisher, 2025)
- Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ (Мяне Няма, 2025)
- Юлія Цімафеева, Тацяна Шустава — вокладка кнігі «Кровазварот» Юліі Цімафеевай (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі «Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк (Skaryna Press, 2025)
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім…» Ганны Комар (Skaryna Press, 2025)
- Юлія Шатун, Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак — вокладка кнігі «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте» Юліі Шатун (Мяне Няма, 2025)
- Таццяна Шустава — вокладка кніг «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)
Паглядзець усе вокладкі кніг можна на сайце прэміі aniempadystau.penbelarus.org.
Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, прэмія працягвае ўшаноўваць яго творчую спадчыну, адзначаючы аўтараў, якія праз дызайн кніжнай вокладкі ствараюць новыя візуальныя гісторыі.
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары