Грамадства4343

Кавалеўскі: Ціханоўскія не разумеюць далікатнасці і складанасці гуманітарнага трэку, які прывёў да вызвалення 300 палітвязняў

Былы прадстаўнік па замежных справах у складзе Аб'яднанага пераходнага кабінета, а цяпер кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, які пасля звальнення з АПК перайшоў у апазіцыю да Святланы Ціханоўскай, у фэйсбуку рэзка раскрытыкаваў яе адказ на пытанне «Люстэрка» пасля мітынгу салідарнасці ў Вільні.

Валер Кавалеўскі

Адказваючы на пытанне, ці ёсць адчуванне, што вызваленне Сяргея Ціханоўскага і іншых 13 зняволеных можа падштурхнуць еўрапейскіх палітыкаў да нейкіх крокаў і намаганняў, каб ціснуць на беларускі рэжым для вызвалення астатніх, Святлана Ціханоўская сказала:

«За пяць гадоў Еўрасаюз цісне даволі моцна на рэжым Лукашэнкі. Ёсць нават прыхільнікі перамен, якія хацелі б каб гэтага ціску было менш.

Наша задача адна — каб было больш ціску на рэжым і больш дапамогі беларусам. Мы гэтую нашу пазіцыю даносім. І мы ўжо вельмі шмат дамагліся на міжнароднай арэне, з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Яны нас чуюць.

Нядаўна ў нас была кансультацыйная група. Там было выразна сказана, што ні кроку назад, што Еўрапейскі саюз з намі. У іх няма ніводнай прычыны аслабляць санкцыі альбо ісці на перамовы з Лукашэнкам, таму што рэпрэсіі працягваюцца, людзей працягваюць саджаць, у нашай краіне [працягваецца] гуманітарны і палітычны крызіс.

Мы ўсе памятаем, што Лукашэнка ўцягнуў нашу краіну ў вайну. І Лукашэнку за гэта трэба прыцягваць да адказнасці, а не заігрываць з ім. Вось такая вельмі цвёрдая трывалая пазіцыя».

Рэагуючы на апошняе выказванне, Валер Кавалеўскі піша:

«Менавіта «заігрыванні» амерыканцаў з Лукашэнкам, вядомыя ўсім як дыпламатычныя перамовы Вашынгтона з Мінскам з мэтай вызвалення палітычных зняволеных, прывялі да таго, што Сяргей Ціханоўскі на волі.

Атрымліваецца, Святлана дзякуе ЗША і адначасова крытыкуе за адно тое ж дзеянне. У такой дваістасці ёсць імя і не адно.

Чытаючы апошнія заявы пары Ціханоўскіх, ствараецца ўражанне, што яны не разумеюць далікатнасці і складанасці трэка гуманітарнай дыпламатыі, які прывёў да вызвалення больш за 300 палітвязняў.

Пагроза для астатніх вязняў застаецца. Трэба карыстацца тымі падыходамі, якія ўжо спрацавалі:

  • не кідацца пустымі пагрозамі;
  • весці з рэжымам актыўную дыпламатыю;
  • выкарыстоўваць дзейныя неваенныя санкцыі для вызвалення людзей».

Каментары43

  • Probono
    28.06.2025
    Эх, спадар Валер, неяк пераблытаў дзе дыпляматыя, а дзе гульні ў гуманізм ад Лукашэначкі.
  • Probono
    28.06.2025
    Цікавыя заявы пра "неваенныя санкцыі". Тобок, астатняе, напрыклад за рэпрэсіі супраць беларусаў ужо для яго неактуальна? Няўжо рэпрэсіі скончыліся?
  • Пацук
    28.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro1

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць