Ежа55

Маладая бульба са сметанковым соусам і зялёным гарошкам

Калі вам надакучылі пюрэ і кашы, трымайце рэцэпт неверагоднага гарніру з маладой бульбы. Смачна, проста і карысна.

Creamed Peas and Potatoes
Фота: Seasons and Suppers

Каб прыгатаваць бульбу са сметанковым соусам і гарошкам, спатрэбіцца:

  • 12 маленькіх маладых бульбін
  • 1 шклянка свежага зялёнага гарошку, можна выкарыстоўваць замарожаны
  • 1 ст. л. падсоленага масла
  • 2 ст. л. чырвонай цыбулі, дробна нарэзанай, можна выкарыстоўваць і жоўтую цыбулю, калі няма чырвонай
  • 1 ст. л. мукі
  • 1 шклянка малака
  • 1 ч. л. солі
  • дробка цукру
  • свежамолаты перац

 

  1. Закіпяціце ваду ў дзвюх каструлях сярэдняга памеру. Дадайце гарошак у кіпячую ваду. Не саліце, але дадайце ў ваду дробку цукру. Варыце 3—5 хвілін. Зліце ваду і адкладзіце гарошак убок.
  2. Калі бульба не дробная, разрэжце яе на палавінкі. Гатуйце ў падсоленай кіпячай вадзе да гатоўнасці, каля 10 хвілін (спрабуйце нажом). Зліце ваду і адкладзіце ўбок.
  3. У вялікай патэльні на сярэднім агні разагрэйце масла. Дадайце цыбулю і гатуйце, памешваючы, пакуль цыбуля не змякне. Дадайце муку і гатуйце, увесь час памешваючы, каля хвіліны. Пачынайце павольна дадаваць малако, бесперапынна памешваючы, да атрымання аднастайнай масы. Дадайце вараны гарошак і бульбу, пасаліце і паперчыце. Злёгку паменшыце агонь і дайце падліўцы пакіпець на павольным агні, пакуль яна не загусцее да кансістэнцыі сметанковай падліўкі. Пакаштуйце і пры неабходнасці дадайце яшчэ солі і перцу (смак не павінен быць прэсным).
  4. Перакладзіце на сервіравальную талерку.

Больш рэцэптаў:

Цыбрыкі, або бульбяныя кракеты — закуска, якую з’ядуць хутчэй, чым вы яе прыгатуеце

Мексіканская кесадылья з курыцай, фасоляй, гароднінай і сырам

Чыа-пудынг — дэсерт, які запомніцца

Каментары5

  • воказачапіла
    28.06.2025
    "Каструлі"? )) Вы сур'ёзна?
    А Рондаль або Рандоля -- ужо "састарэлі"?..
    Дык пішэце ўжо тады Тарэлка, Трапка і г.д.

    Дарэчы, "неверагодны" -- ня годны даверу ("недостоверный" на маскоўскім дыялекце ))
  • Кірыл
    28.06.2025
    Вы б яшчэ з труфелямі рэцэпт прапанавалі. Лукашэнка ж забараніў есці бульбу часцей за раз у тыдзень. Таму спрашчайце рэцэпт пад дзеючыя эканамічныя дасягненні. Напрыклад, бульбу магчыма замяніць крапівой.
  • Сухарава
    28.06.2025
    У нас у продажы маладая бульба з Азербайджану. І яна не малая.

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь3

Прэс-сакратарка Трампа нарадзіла дачку11

Дачка Вардамацкага вырашыла не балатавацца ў Каардынацыйную раду4

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»1

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых3

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць