28 чэрвеня ў 11:40 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ў гандлёвым цэнтры «Мега» ў Віцебску, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа
Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, звонку прыкмет пажару не было.
Падчас праверкі высветлілася, што на другім паверсе ў адным з павільёнаў адбылося кароткае замыканне ў столевым свяцільніку. Агонь хутка патушылі відавочцы з дапамогай вогнетушыцеля.
Эвакуацыя людзей не спатрэбілася, ніхто не пацярпеў.
Каментары