З 7 па 16 ліпеня будзе недаступны выхад №1—2 са станцыі метро «Першамайская», паведамляе прэс-служба Мінскага метрапалітэна.

Прычына часовага закрыцця аднага з выхадаў — рамонтныя работы.
Пасажыраў просяць улічваць гэтыя змены пры планаванні маршруту.
Сам метрапалітэн працуе ў звычайным рэжыме, іншыя выхады застаюцца адкрытымі.
Каментары