Свет11

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID

Кіраўнік расійскага «Рассупрацоўніцтва» Яўгеній Прымакоў заявіў у інтэрв'ю РБК, што Расія рыхтуе стварэнне аналага амерыканскага агенцтва USAID для распаўсюджвання свайго ўплыву за мяжой. Для гэтага, паводле яго слоў, МЗС распрацоўвае праект федэральнага закона аб міжнародным развіцці.

Яўгеній Прымакоў. Фота: Комсомольская правда

Прымакоў адзначыў, што мэта не ў тым, каб спаборнічаць з USAID, а, напрыклад, узяць за прыклад Фінляндыю, якая ўжо мае ўласнае агенцтва міжнароднай дапамогі. Чыноўнік падкрэсліў, што цяпер нават для невялікай справы за мяжой патрабуецца асобная пастанова ўрада. Новы закон, па яго словах, павінен зрабіць такія дзеянні больш хуткімі і празрыстымі.

Таксама Прымакоў прызнаў, што цяперашні стан «Рассупрацоўніцтва» — састарэлы: «Са старых калёсаў спрабуем зрабіць аўтамабіль».

Ён паведаміў, што з агульнага бюджэту ў 5,5 мільярда рублёў (каля 61,1 мільёна даляраў) толькі 25% ідзе непасрэдна на праекты, бо неабходна падтрымліваць каля 80 прадстаўніцтваў у 70 краінах (арэнда, заробкі, транспарт і г.д.). Пры гэтым ён адзначыў, што нават ураду не заўсёды зразумела, чым займаюцца гэтыя офісы, а ў грамадстве існуе стэрэатып, што гэта «сумныя месцы, дзе бабулькі на хуткасць ядуць балалайкі».

Для параўнання, амерыканскае USAID было створана ў 1961 годзе прэзідэнтам Джонам Кенэдзі. Па стане на 2025 год яго бюджэт складаў $42,8 мільярда. Праз гэта агенцтва рэалізоўваліся гуманітарныя праграмы па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі і Украіне.

Аднак пасля вяртання ў Белы дом Дональд Трамп раскрытыкаваў USAID за маштабную карупцыю і заклікаў яго закрыць. У выніку Дзярждэпартамент скараціў 90% праграм дапамогі і з 1 ліпеня ўзяў на сябе ўсе «стратэгічна важныя» міжнародныя праекты.

Каментары1

  • 08.07.2025
    Да даўно ўсё гэта ў Расіі ёсць. Адзін Рускій дом чаго варты і Белгазпромбанк. А пра ўсялякія Спутнікі я нават прамаўчу. У Беларусі гэта ўсё дужа развіта, пачуваюць сябе як дома.

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць