Свет2121

Курсанты Разанскага вучылішча паветрана-дэсантных войск забілі свайго сяржанта, пашкодзіўшы яго парашут

Курсанты Разанскага вышэйшага вучылішча паветрана-дэсантных войскаў імя генерала В.П. Маргелава забілі свайго камандзіра, звязаўшы стропы яго парашута. У выніку ён разбіўся, піша ВЧК-ОГПУ.

Сяржант Селін І.А., які загінуў падчас вучэбных скачкоў 

3 чэрвеня 2025 года падчас вучэбных скачкоў загінуў намеснік камандзіра ўзвода Разанскага вучылішча сяржант Селін І.А. Было ўстаноўлена, што пучкі строп асноўнага і запаснога парашутаў былі кімсьці звязаныя адрэзкамі вяроўкі ад грузавога парашута такім чынам, каб не даць купалам парашутаў раскрыцца.

Праз два дні ў злачынстве раптоўна прызнаўся і ўзяў усю віну на сябе курсант Казанцаў І.В.

Як гаворацца ў пастанове пра завядзенне крымінальнай справы, падчас службы Селін, «карыстаючыся службовым становішчам, сістэматычна прыніжаў іншых курсантаў, у тым ліку Казанцава. Выкарыстоўваў нецэнзурную лаянку, фізічны і псіхалагічны ціск, у тым ліку супраць тых, хто не выконваў ягоных асабістых указанняў. Казанцаў неаднаразова сутыкаўся з такімі дзеяннямі з боку Селіна. Ён прыняў рашэнне адпомсціць, «учыніўшы смерць Селіну».

Аднак, падобна, ён быў толькі выканаўцам (на парашуце былі выяўлены сляды і іншых ДНК, але іх не ўдалося ідэнтыфікаваць), а дапамогу ў арганізацыі забойства яму маглі аказваць ягоныя саслужыўцы на чале з прапаршчыкам Селязнёвым В.Д.

Было ўстаноўлена, што ўсе яны былі незадаволеныя вайсковай службай пад новым камандаваннем сяржанта Селіна. Селязнёў незадоўга да трагедыі быў зняты з пасады намесніка камандзіра ўзвода па ініцыятыве Селіна, што магло стаць прычынай канфлікту.

Сведкі сцвярджаюць, што акрамя забойства сяржанта Селіна аналагічным чынам «на забой» былі выведзеныя з ладу некалькі парашутаў камандзіра роты дадзеных курсантаў, але па збегу абставін ён у той дзень не скакаў.

Паводле слоў крыніцы ВЧК-ОГПУ, гэты факт замаху на забойства камандзіра роты быў утоены службовымі асобамі вучылішча на чале з палкоўнікам Алегам Панамаровым.

А бацькам курсанта Селязнёва з'яўляецца высокапастаўлены афіцэр у званні генерала, піша канал.

У выніку следства з цяжкасцю і пад вялікім ціскам спынілася на версіі, што радавы Казанцаў адзін прыняў рашэнне аб забойстве свайго камандзіра Селіна (удзельніка вайны ва Украіне) з-за асабістых непрыязных адносін, а таксама з мэтай абароны іншых курсантаў, з амаральнымі паводзінамі і недысцыплінаванасцю якіх непасрэдна змагаўся сяржант Селін, піша выданне.

Каментары21

  • туды й дарога
    07.07.2025
    туды гэтае руснявае смецце
  • Барадзед
    07.07.2025
    Сволочи. Мальчишки-малолетки. Сволочи. Не любви, ни тоски, ни жалости.
  • Там у них бардак, как я погляжу
    07.07.2025
    Там у них бардак что ли? В мою бытность срочной службы в ВДВ СССР все этапы сборки парашюта контролировались спецофицером по подготовке лично. Затем парашют клался в вещмешое о опечатывался офицером. Совершить умысел было практически нереально. Перед прыжком печати проверялись.

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа24

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 155

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію16

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы7

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа24

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць