Здароўе11

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты

Вучоныя здолелі зрабіць сапраўдны прарыў у лячэнні прыроджанай глухаты. Даследчыкі з Каралінскага інстытута разам з калегамі з Кітая правялі клінічнае выпрабаванне, у якім удзельнічалі дзесяць чалавек ва ўзросце ад аднаго да дваццаці чатырох гадоў. Усе яны мелі парушэнне слыху з-за генетычнай мутацыі. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature Medicine.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Удзельнікам выпрабавання зрабілі адзін укол — унутры вуха ўвялі вірус з выпраўленым генам, які адказвае за выпрацоўку бялку атаферліну. Гэты бялок важны для перадачы гукавых сігналаў у мозг.

Ужо праз месяц удзельнікі пачалі лепш чуць, а ў некаторых — асабліва ў дзяцей — вынікі былі вельмі ўражлівымі. Напрыклад, сямігадовая дзяўчынка праз некалькі месяцаў пасля тэрапіі змагла свабодна размаўляць з маці.

Палепшылася і якасць слыху ў дарослых: гучнасць гукаў, якую яны маглі ўспрымаць, знізілася з 106 да 52 дэцыбелаў. Пабочных эфектаў пры гэтым не назіралася, акрамя нязначнага і часовага зніжэння колькасці пэўных крывяных цельцаў.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што гэта толькі пачатак. Наступным этапам стане распрацоўка лячэння для іншых, больш распаўсюджаных відаў спадчыннай глухаты.

Гэтае адкрыццё можа змяніць падыход да лячэння слыхавых парушэнняў у будучыні.

Каментары1

  • понятно
    08.07.2025
    Ну, кхе, в русском мире и его скотном дворе лукашенко, прорывы одни и те же, на протяжении 400 лет, танки, снаряды, калаши и горы трупов....

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць