Грамадства55

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай

Марыне — крыху за 30, яна працуе медсястрой у адной з паліклінік Барысава. Праца цяжкая, патрэбная, але заробак пакідае жадаць лепшага. Пасля аплаты арэнднай кватэры, камунальных і пакупкі ежы, грошай на адпачынак і забаўкі проста не застаецца, расказвае EX-PRESS.BY.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Кожнае лета Марына марыла паехаць да мора ці ў горы, ці хаця б у тур выхаднога дня куды-небудзь у суседнюю краіну, але водпуск нязменна праходзіў дома. Раней дзяўчына гартала стужкі сацсетак, дзе знаёмыя выкладвалі фота з Турцыі, Грузіі і Чарнагорыі. Станавілася сумна.

Аднойчы яна падумала: «А што, калі я проста прыдумаю, як адпачыць бясплатна? Або амаль бясплатна. У рэшце рэшт, адпачынак — гэта не толькі ляжанне на пляжы з кактэйлем». Так пачалася яе маленькая місія — знайсці спосабы бясплатнага ці вельмі таннага адпачынку і расказаць пра іх такім жа, як яна.

1. Валанцёрскія праграмы

Некалькі гадоў таму Марына знайшла ў сеціве ініцыятыву, дзе можна было дапамагаць у экалагічных лагерах (уборка лесу, дапамога ў запаведніках) і ў абмен жыць і харчавацца за кошт арганізатараў.

Так яна правяла тыдзень у Налібоцкай пушчы — працавала 4 гадзіны ў дзень, а потым гуляла, дыхала хвоямі, піла гарбату з іншымі валанцёрамі і адчувала, што адпачывае душой.

На жаль, такія ініцыятывы зараз праводзяцца ўсё радзей, іх месца занялі суботнікі і добраўпарадкаванне, але Марына маніторыць экалагічныя сайты, каб не прапусціць прапановы.

2. Абмен жыллём праз знаёмых

Марына ўспомніла аб былой аднакурсніцы з Віцебска. Напісала ёй і прапанавала: «Давай я прыеду да цябе на тыдзень, пажыву, а потым ты да мяне — на той жа тыдзень».

Так яна з'ездзіла ў іншы горад, змяніла абстаноўку, а выдаткі былі мінімальнымі — толькі на дарогу.

«Вядома, я прывезла з сабой нейкія прадукты, падарункі, — успамінае Марына. — Мы тыдзень шпацыравалі па музеях, любаваліся шыкоўнымі заходамі, адпачывалі на пляжы. Цяпер я разумею, чаму Віцебск — гэта горад мастакоў».

Цяпер Марына чакае ў госці сваю аднакурсніцу, ужо склала спіс месцаў, якія хоча паказаць сваёй госці. «Сама здзівілася, колькі ў Барысаве ўсяго цікавага», — распавядае дзяўчына.

3. Пешыя паходы і начлег пад зоркамі

«Мая калега прыехала з Барысаўскага раёна, яна добра ведае тутэйшыя месцы, — распавядае Марына. — Аднойчы яна прапанавала мне пабываць у закінутай вёсцы».

Дзяўчаты ўзялі ў калегі стары намёт, тэрмас, ежу з дому. Потым селі на аўтобус, даехалі да канцавога прыпынку і далей пайшлі пешшу.

«Знайшлі вёску, у якой ніхто не жыве, начавалі пад зоркамі, смажылі хлеб на вогнішчы, расказвалі адзін аднаму гісторыі. Гэта былі незабыўныя выходныя», — успамінае Марына.

4. Удзел у конкурсах і розыгрышах

Марына падпісалася на кучу старонак з конкурсамі ў Instagram і летась нечакана для сябе выйграла бясплатны тур на дзень: сплаў па рацэ на байдарках.

«Гэта быў сапраўдны глыток шчасця, — распавядае Марына. — Мне трэба было толькі сабрацца і прыехаць у прызначанае месца. А потым нас павезлі на раку і пачаўся сапраўдны вір эмоцый. Да спорту і турызму я не маю ніякага дачынення, але з дасведчанымі байдарачнікамі ў мяне атрымалася ўсё».

5. Курсы і лекцыі з выездам

Марына запісалася на бясплатны семінар для медработнікаў у Мінску, які праходзіў два дні. Ёй аплацілі праезд і жыллё, а вольны час яна правяла ў сталіцы, гуляючы па горадзе і зазіраючы ў музеі з бясплатнымі ўваходамі.

Так, у Мінску раз у месяц можна патрапіць у музеі бясплатна. Марына ведала аб гэтым, таму што падпісана на групы ў сацсетках, дзе публікуюць анонсы бясплатных мерапрыемстваў і не толькі.

Нават модную стрыжку ў сталічнага майстра яна рабіла бясплатна, але гэта ўжо іншая гісторыя.

Пакуль жа Марына працягвае вынаходзіць новыя спосабы адпачыць бясплатна.

«Таму што адпачынак — гэта не заўсёды пра грошы. Гэта пра адпачынак ад руціны. Пра адчуванне, што ты жывеш, а не проста існуеш», — кажа яна.

Каментары5

  • Здымаю шляпу
    08.07.2025
    Паважаю! Малайчына!
  • Ох
    08.07.2025
    Бедная дзяўчына. У Польшчы любая медсястра можа дазволіць хоць тую Турцыю на тыдзень.
  • +1 коммент
    08.07.2025
    молодец, выкрутилась! вместо того, чтобы поменять плохооплачиваемую, неблагодарную работу, просто придумала несколько способов путешествий для нищих

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў4

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць