Спорт

У Славакіі знайшлі замену адхіленаму патэнцыйнаму суперніку «Нёмана» ў другім раундзе Лігі канферэнцый

Клубы вышэйшага славацкага дывізіёна аднагалосна прагаласавалі за тое, каб даць права «Кошыцэ» прадстаўляць краіну ў футбольных еўракубках замест ДАКа («Дунайска стрэда»), які раней быў выключаны УЕФА за парушэнне правіла аб сумесным валоданні клубамі, паведамляе «Беларускі футбол».

Uefa.com

На карысць «Кошыцэ» сыграў фактар найлепшай пазіцыі ў мінулым сезоне славацкага першынства сярод магчымых прэтэндэнтаў. У мінулым сезоне славацкага першынства клуб заняў пятае месца, набраўшы 44 балы.

Пра гэта рашэнне паведаміў прэзідэнт Славацкай федэрацыі футбола Іван Козак: «Пераважная большасць клубаў аддалі перавагу доўгатэрміноваму спаборніцтву, і таму Кошыцы з'яўляюцца патэнцыйнай заменай ДАКу. Мы ўжо паведамілі пра гэта рашэнне Славацкай футбольнай асацыяцыі. У бягучай сітуацыі для нас самае важнае — каб Славакія была прадстаўлена ў еўракубках чатырма камандамі.

Адзначаецца, што вырашальным будзе вердыкт Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) у Лазане, дзе ДАК раней абскардзіў рашэнне УЕФА. CAS павінен вынесці рашэнне цягам 10 дзён.

Нагадаем, ДАК павінен быў стаць патэнцыйным супернікам «Нёмана» ў другім раўндзе адбору Лігі канферэнцый, у выпадку перамогі «Нёмана» ў першым раўндзе кваліфікацыі над армянскім «Урарту». Першы матч з «Урарту» пройдзе ў чацвер у Ерэване.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць