Грамадства

Інтэрнэт-крамы абавязалі адказваць на звароты спажыўцоў

З 11 ліпеня інтэрнэт-крамы ў Беларусі абавязаныя адказваць на звароты купцоў. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнай палітыкі і гандлю Іна Гаўрыльчык.

Здымак ілюстрацыйны

Чыноўніца адзначыла, што інтэрнэт-гандаль у краіне вельмі папулярны: на пачатак 2025 года ў Беларусі было зарэгістравана каля 31 тысячы інтэрнэт-крам — у 2,6 раза больш, чым у 2020-м.

Раней інтэрнэт-крамы не былі абавязаныя ўступаць у кантакт з купцамі — зносіны адбываліся пераважна з прадаўцом. Але цяпер правілы дыстанцыйнага гандлю змяніліся, і з 11 ліпеня інтэрнэт-крамы і гандлёвыя пляцоўкі павінны будуць абавязкова адказваць на электронныя звароты спажыўцоў.

Гаўрыльчык дадала, што часта на інтэрнэт-пляцоўках прадаўцы — не з Беларусі, і з-за гэтага ўзнікаюць праблемы з вырашэннем спрэчак. Калі пакупнік набыў тавар у такога прадаўца, а той не адказвае, спажывец мае права звярнуцца непасрэдна да інтэрнэт-пляцоўкі — напрыклад, каб вярнуць няякасны тавар або атрымаць за яго грошы назад.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны10

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка адпраўляецца ў працяглае замежнае турнэ17

69‑гадовую Ларысу з Мінска асудзілі за пратэсты1

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў37

Балсанару пачаў адбываць 27‑гадовы тэрмін па справе аб спробе перавароту1

Уіткаф сустрэнецца з Пуціным на наступным тыдні

У Малайзіі ўзвялі «экагорад будучыні» за $100 мільярдаў. Але замест 700 тысяч жыхароў там жыве толькі 10 тысяч2

Сын тры гады выдаваў сябе за памерлую маці, каб атрымліваць яе пенсію

Трамп паслаў Уіткафа ў Маскву размаўляць з Пуціным7

Беларусь увайшла ў топ-20 краін з самымі таннымі праязнымі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны10

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць