Навука і тэхналогіі66

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў

Для кіравання пчалой кантролер ужыўляецца непасрэдна ў мозг. Такая распрацоўка можа рэвалюцыянізаваць сферу разведкі і дапамагчы выратаваць людзей пасля катастрофаў.

Пчала-кібарг. Фота: Beijing Institute of Technology

Як паведамляе The Telegraph, каманда кітайскіх навукоўцаў пад кіраўніцтвам прафесара Чжао Цзеляна з Пекінскага тэхналагічнага інстытута распрацавала самы лёгкі ў свеце кантролер мозгу, які важыць усяго 74 міліграмы — менш, чым драбінка солі.

Прылада мацуецца на спіне пчалы, тры іголкі, падлучаныя да прылады, уводзяцца ў мозг пчалы, што дазваляе накіроўваць насякомае ў пэўным кірунку.

Фота: Beijing Institute of Technology

Эксперыменты паказалі, што пчолы выконваюць загады з 90-працэнтнай дакладнасцю. Такім чынам, навукоўцы атрымалі магчымасць дыстанцыйна кіраваць палётам жывога арганізма.

Мікрапрылады можна дапоўніць відэакамерамі, мікрафонамі і сэнсарамі, што ператворыць кіраваную пчалу ў перасоўную разведвальную платформу. Яна здольная пранікаць у месцы, недаступныя для людзей або робатаў, і збіраць інфармацыю, не выклікаючы падазрэнняў.

«Біяробаты на аснове насякомых захоўваюць рухомасць, здольнасць да маскіроўкі і адаптацыі да асяроддзя, характэрныя для іх прыродных прататыпаў», — пішуць аўтары ў артыкуле, апублікаваным у Chinese Journal of Mechanical Engineering.

«У параўнанні з штучнымі робатамі яны маюць лепшую скрытнасць і большую аўтаномнасць, што робіць іх надзвычай каштоўнымі ў тайных разведвальных аперацыях, барацьбе з тэрарызмам і наркатрафікам, а таксама пры правядзенні выратавальных аперацый у зоне стыхійных бедстваў».

Раней навукоўцы ўжо праводзілі эксперыменты з жукамі, на якіх устанаўлівалі чыпы і кіравалі імі з дапамогай інфрачырвонага выпраменьвання або Bluetooth. Адзін з такіх «заплечнікаў» важыў усяго 23 міліграмы — у тры разы менш, чым кантролер для пчалы.

Аналагічныя праекты распрацоўваюць у Сінгапуры, дзе кіберкантролеры мацавалі да прусакоў. Такіх кіраваных насякомых выкарыстоўвалі ў аперацыях па выратаванні людзей пасля землятрусу ў М’янме.

Кітай — не адзіная краіна, якая інвестуе ў стварэнне кібернасякомых. У гэтым напрамку працуюць таксама навукоўцы ЗША і Японіі.

Аднак, нягледзячы на поспехі, праблемы застаюцца. Найбольш значная з іх — абмежаваная ёмістасць батарэй: калі павялічыць іх, пчала не зможа падняць цяжар. Акрамя таго, прылады складана адаптаваць да розных відаў насякомых, бо кожны з іх рэагуе на сігналы ў розных частках цела.

Між тым Кітай працягвае мініяцюрызацыю тэхналогій. Так у чэрвені былі прадстаўлены дроны памерам з камара.

Каментары6

  • )))
    14.07.2025
    новый Deep Seek?
  • Глос з над Немна
    14.07.2025
    Гы... мяркую, што пчалу- бiяробата можна лёгка абясшкодзiць талеркай са свежавыкачаным лiпавым мёдам!
  • дык
    14.07.2025
    а я яшчэ дапамогуть забiваць грамадзян. сапраудны Killerbug

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс122

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс122

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць