Усяго патроху55

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ

«Не, мужык, сёння ты ўжо наўрад ці паедзеш».

Скрыншот відэа

З'явілася відэа, як мінчук ідзе да веласіпеда, пакінутага на паркоўцы каля гіпермаркета ў Чыжоўцы. Невядома, як доўга ён адсутнічаў, але за гэты час веласіпед абляпіў рой пчол. Мужчына ў задуменні ходзіць вакол.

«Не, мужык, сёння ты ўжо наўрад ці паедзеш. «Яндэкс» табе ў дапамогу», — каментуе мужчына з машыны, які зняў гэта на відэа.

Відэа пасля апублікаваў блогер Какабай.

Як паведамілі пазней у Мінскім гарадскім упраўленні МНС, пра пчол паведамілі пчалярам — тыя выехалі на месца і сабралі рой.

Нядаўна незвычайную актыўнасць пчол заснялі ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці. Там скульптуру Панны Марыі на вуліцы ля прыдарожнага крыжа ўпрыгожыў рой пчол. Насякомыя абляпілі фігуру так, што нібы пакрылі галаву Божай Маці доўгай хусткай.

Каментары5

  • кісё
    15.06.2025
    гэта ўжопапрам
    эпідэмія нейкая
  • Я
    15.06.2025
    Нават тут без міліцыі не абышлося
  • Пчаляр
    15.06.2025
    Згроб iх рукамi й паехау́.
    Раёвые пчолы амаль не кусаюць,бо жываты у́ ix поу́ныя мьёду.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць