Здароўе1414

Чаму хваробы маладзеюць? Тлумачыць доктар

У новым выпуску ТОКу вядомы доктар Андрусь Белавешкін, кандыдат медыцынскіх навук і аўтар некалькіх кніг пра здаровы лад жыцця і харчаванне, назваў прычыну таго, чаму ўсё часцей паталагічныя працэсы запускаюцца ў маладым арганізме.

Белавешкін адзначае, што ў сучасных дзяцей і падлеткаў назіраецца ранейшае палавое паспяванне. А галоўная прычына як ранняга палавога паспявання, так і ранняга захворвання — нездаровы лад жыцця.

«Ранняе палавое паспяванне і ранні дыябет — гэта два бакі аднаго медаля. Таму што празмернае пераяданне, пачынаючы яшчэ з дзяцінства, проста запускае раней [працэсы]. Таму што, напрыклад, у дзяўчынак палавое паспяванне пачынаецца, калі яны набіраюць крытычную масу тлушчу».

Той самы механізм працуе і ў хлопчыкаў — тлушч запускае гарманальныя змены раней за фізіялагічную гатоўнасць.

Такім чынам, працягвае эксперт, калі чалавек мае лішнюю вагу ўжо ў дзяцінстве, «а не пасля 25 ён пачаў са стрэсу нешта заядаць», то ён сутыкнецца з развіццём праблем, звязаных з атлусценнем, раней на 5—10 гадоў.

«Атлусценне — гэта не проста касметычны нейкі недахоп, гэта рызыка і дыябету, і дэменцыі, і хваробы сэрца, і яно павялічвае рызыку амаль 15 відаў рака», — даводзіць Белавешкін.

Як тлумачыць доктар, лішні тлушч — гэта «гарманальна актыўны орган».

«У мужчын, напрыклад, чым шырэй талія, тым ніжэйшы ўзровень тэстастэрону. А ў жанчын наадварот, у іх унутраны тлушч павялічвае ўзровень андрагенаў».

У выніку, па словах Белавешкіна, гэта стварае гарманальны дысбаланс, які прыводзіць да праблем з фертыльнасцю.

Каментары14

  • Вольга
    14.07.2025
    Жвір, а што на Ваш погляд прауда?
  • Жвір
    14.07.2025
    Вольга, праўда ў адыходу ад звыклае(!) чалавеку натуральнасьці (назавем гэта так), штучнай, але аб'ектыўнай, адмове ад "стандартаў" прыроды ва ўмовах якіх чалавецтва існавала доўгі час. Цягам кароткага часу (2-3 пакаленьні) адбыліся, і працягваюць адбывацца з паскарэньнем, значныя зьмены. Яны абумоўлены як зьменамі ў самой прыродзе (кажуць, і прынята лічыць, што яны выкліканы чалавекам), так і вобразам жыцьця чалавека, яго харчаваньня, і тым прагрэсам чалавечай жыцьцядзейнасьці, да якіх чалавечы арганізм, ягоная прыродная арганізацыя, ня здатны безбалезненна адаптавацца й рэагаваць як раней, пакідаючы ўваходы хваробам адчыненымі ўжо на раньняй стадыі жыцьця.

    ПС. А таліі ў людзей былі рознымі дзясяткі тысяч гадоў, таксама, як і вага, сэксуальнае высьпяваньне, і дтп. Былі рознымі ўвесь той час, калі ўзрост тых, памаладзеўшых цяпер, хваробаў ня зьведваў нейкіх пераменаў... Бо адно другога ня тычылася, і ня тычыцца, ніяк і зусім.
  • Лекар
    14.07.2025
    Андрэй нагаварыў цэлы стос бздуры ў інтэрв'ю.
    Большасць хвароб не сталі маладзейшымі, а іх-х папросту сталі дыягназаваць на ранніх стадыях. Нейкую трызну пра ідэальны сьвет, дзе ўсе адмовяцца ад псіхаактыўных рэчываў нафантазаваў, перакруціў эксперымент з пацуком.

    Але большасць прэтэнзій да Насты, бо яна яму здавалася пытанні, якія тычацца сістэмы аховы здароўя, а трэба было пытацца аб прафілактыцы хваробаў. Бо ў арганізацыі аховы здароўя Андрэй не з'яўляецца спецыялістам.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард12

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць