У цэнтры Мінска матацыкліст жорстка ўрэзаўся ў аўто — ажно пераляцеў машыну ВІДЭА
Аварыя здарылася на перакрыжаванні вуліц Янкі Купалы і Карла Маркса.

Фота тут і далей: ДАІ Мінска
Mercedes сутыкнуўся з матацыклам Kawasaki.
На відэа, апублікаваным ДАІ, бачна, як матацыкліст урэзаўся ў бампер аўто — яго выкінула з сядзення, ён пераляцеў машыну.

Прычыны і абставіны пакуль высвятляюцца.
Матацыкліста даставілі ў бальніцу.

Каментары