Былая актрыса Купалаўскага згадала, як камісіі не спадабаліся белы і чырвоны колеры хустак у жанчын на сцэне
«Вось гэта зняць, памяняць месцамі».

Актрыса Валянціна Гарцуева, былая прыма Купалаўскага тэатра, якая ў 2020 годзе пайшла адтуль, згадала ў інтэрв'ю «Радыё Свабода», як перад кожнай прэм'ерай у тэатр прыходзіла ідэалагічная камісія
«Мы нічога такога там не рабілі. Яны проста здымалі, забаранялі, выкрэслівалі кавалкамі сцэны, якія ім падаліся падазронымі чамусьці. Вось стаялі тры жанчынкі: у адной белая хустка, у другой чырвоная, у трэцяй белая. Нікому ў галаву не прыйшло, што яны пабачаць бчб у гэтым! Вось гэта зняць, памяняць месцамі».
«Вельмі складана было ісці супраць ветру», — кажа яна пра такія моманты цэнзуры.
Валянціна цяпер жыве на дзве краіны — Германія і Польшча. З Германіі яе муж, таксама акцёр Жан-Марк Біркхольц. Яна тлумачыць, чаму канчаткова не пераязджае да яго: працаваць па прафесіі можа толькі ў Польшчы. Валянціна выступае разам з творчай групай «Купалаўцы».
«Не бачу пакуль для сябе, што мне там рабіць як акторцы ў Германіі», — дзеліцца Гарцуева.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Забойства ў сталічным Заводскім раёне — расследаваць бярэцца кантралёр. Наведалі прэм’еру «Купалаўцаў»
Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары