Вайна11

ЗША паказалі ўласны аналаг іранскага дрона-камікадзэ

Новы недарагі баявы беспілотнік, прызначаны для канкурэнцыі з беспілотнікамі тыпу Shahed іранскай распрацоўкі, прэзентавалі ў Пентагоне. Чым ён адметны?

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт падчас дэманстрацыі дрона LUCAS. Фота: Win McNamee/Getty Images

Як паведамляе Defence-blog, Злучаныя Штаты паказалі новы танны баявы дрон, распрацаваны як адказ на іранскія беспілотнікі тыпу Shahed-136, якія шырока выкарыстоўваюцца ў войнах ва Украіне і на Блізкім Усходзе. Новы дрон атрымаў назву LUCAS (Low-Cost Uncrewed Combat Attack System — «танная беспілотная баявая сістэма атакі»).

Прэзентацыя адбылася ў Пентагоне 16 ліпеня. Міністру абароны ЗША Піту Хэгсэту гэты дрон прадэманстравалі на прэзентацыі найноўшых вайсковых тэхналогій, уключаючы беспілотныя машыны, здольныя дзейнічаць у розных умовах — у паветры, на зямлі, на моры.

Дрон LUCAS распрацавала амерыканская фірма SpektreWorks са штата Арызона.

Выданне апісвае LUCAS як надзейны і танны беспілотнік, прызначаны для працы ў складаных умовах з мінімальнымі лагістычнымі патрабаваннямі. Адкрытая архітэктура дазваляе дрону хутка змяняць карысную нагрузку, выконваючы місію разведкі, атакі ці падтрымкі сувязі. Пры гэтым ёсць магчымасць ставіць розныя рухавікі ці сістэмы сілкавання — у залежнасці ад задачы.

Ён можа запускацца рознымі спосабамі, як з дапамогай ракеты (RATO) ці проста з грузавіка або іншай машыны, што робіць яго асабліва зручным для хуткага прымянення ў палявых умовах.

І самае галоўнае — для яго запуску не патрэбныя спецыялісты, з ім могуць працаваць звычайныя салдаты без спецыяльнай падрыхтоўкі, што дазваляе вельмі хутка і масава выкарыстоўваць такія дроны ў баявых умовах.

Адзначаецца, што LUCAS — гэта аднаразовы дрон-камікадзэ, які распрацаваны як танная альтэрнатыва дарагім традыцыйным сістэмам узбраення.

Ён здольны самастойна арыентавацца, працаваць у групе з іншымі беспілотнікам і наносіць удары па загадзя вызначаных ці выяўленых у палёце цэлях. Такая каардынаваная групавая праца павышае эфектыўнасць аперацый і дазваляе хутка рэагаваць на змяненні сітуацыі на полі бою.

Дрон абсталяваны сучаснымі навігацыйнымі сістэмамі, якія адпавядаюць строгім патрабаванням да памеру, вагі і энергаспажывання. Ён таксама мае інтэлектуальную сістэму кіравання карыснай нагрузкай, якая дазваляе дыстанцыйна ўключаць або адключаць абсталяванне на борце (напрыклад, камеры, сувязь, выбухоўку) падчас палёту.

Паведамляецца, што LUCAS таксама зможа выконваць функцыю рэтранслятара ў межах адмысловай сеткі MUSIC (Multi-domain Unmanned Systems Communications), якая аб’ядноўвае розныя беспілотныя сістэмы ў розных сферах (паветра, зямля, мора і г.д.).

Гэтая магчымасць павінна павысіць бяспеку і надзейнасць сувязі паміж войскамі ЗША і саюзнікаў, асабліва ў складаных умовах, дзе звычайныя каналы сувязі могуць перарывацца.

Кампанія SpektreWorks пацвердзіла выданню, што дрон LUCAS ужо прайшоў усе неабходныя выпрабаванні і цалкам гатовы да масавай вытворчасці. У найбліжэйшы час ён можа быць уключаны ў арсенал узброеных сіл ЗША і іх саюзнікаў.

Каментары1

  • Да, бабки на этом, как на новых золотых вундервафлях не попилишь
    19.07.2025
    Поэтому и злой

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць