Культура11

Спявачка Руся: Гіпна-тэхна адкрывае беларускай культуры новыя дзверы

Спявачка Марына Руся Шукюрава расказала ў інтэрв’ю budzma.org, як атрымалася зрабіць новы прарыўны крок у гісторыі фольк-праекта ŠUMA і чаму вакальная тэрапія з’яўляецца адказам на дзве вялікія праблемы сучаснага грамадства.

ŠUMA
Фота: Ганна Шот

— Электронны фольк-праект ŠUMA, які складаецца з вас і Аляксея Будзько, нядаўна выпусціў новы вініл BAHNA. Якой была гісторыя яго стварэння?

— Мы з Лёшам — вялікія фанаты беларускага мастака Максіма Осіпава. Нас зачапіла адна з яго думак: ствараць культуру — гэта ў тым ліку і ствараць новыя сэнсы.

Дарэчы, гурт ŠUMA мы з Лёшам прыдумалі, каб ствараць новыя сэнсы ў сферы традыцыйных спеваў. Маё суб’ектыўнае меркаванне: наш праект з сумяшчэннем сучаснай электроннай музыкі і традыцыйных спеваў стаў для беларускай культуры крокам наперад, развіццём беларускай сцэны і пашырэннем яе пазнавальнасці за мяжой. Мы ствараем новы погляд на традыцыйную беларускую культуру.

Дык вось, пагаварыўшы чарговы раз з Максімам Осіпавым, мы падумалі: гм, чаго не стае беларускай міфалогіі? І ўзгадалі, што ў іншых народаў ёсць вялікая фігура маці — напрыклад, боства Пачамама ў Амазоніі. Мы пачалі думаць, што б гэта была за фігура ў беларускай міфалогіі? І вырашылі, што паколькі беларусы — гэта людзі на балоце, то ў нас Маці спала б на дне багны. Так пачалася праца над новым альбомам.

Сам вініл мы пабудавалі як містычнае і псіхадэлічнае падарожжа (увогуле тэхна — гэта вельмі саматычная музыка, якая прымушае цела рэагаваць, клеткі вібраваць). Яно пачынаецца з малітвы з просьбай да багоў праліць ваду на суседскую зямлю (гэта вельмі беларуская рыса — клапаціцца пра суседзяў). Затым разварочваецца рытуал, які людзі мусяць пратанчыць.

На канцэрце, дакладней, напрыканцы яго да гледачоў выходзіць Маці-Багна — у выглядзе адмысловай песні, якая пачынаецца са словаў «На балоце агонь гарыць, а ў Маці душа баліць». Яна дае слухачам бласлаўленне, кажа: хачу вас абняць, дзеткі, пачаставаць сваім цёплым хлебам, каб вы свой род помнілі. Калі даходзіць да гэтага моманту, слухачоў і гледачоў, якія страшэнна сумуюць па доме, раскрывае. Праца з культурным кодам — гэта адначасова і прыгожа, і кранальна.

Дадам, што мастэрынг (хто не ведае, гэта «прычэсванне» гуку) рабілі на студыі ў Лондане. Калі мы атрымалі вынік, то стаялі і плакалі — гэта вялікі прарыў для праекта ŠUMA. Мы пачалі новую старонку ў гісторыі гурта — з выдатным гукам, выдатным візуалам. Цяпер людзі могуць адчуць, як неверагодна, містычна, прыгожа і якасна можа гучаць беларуская песня ў электроннай музыцы.

— Вініл BAHNA вы прэзентавалі 23 траўня на пляцоўцы Mala Warszawa. Якім атрымаўся канцэрт?

— Гэта быў наш першы сольны канцэрт у польскай сталіцы. Каб назбіраць грошай на яго рэалізацыю, мы доўга працавалі на сваіх працах (усміхаецца — budzma.org). Акцэнт мы зрабілі на гук, і аўдыторыя гэта ацаніла: «Цяпер, нарэшце, зразумела, што вы маеце на ўвазе, калі кажаце, што электронная музыка вымагае добрай акустычнай сістэмы». Эфект быў такі, што людзі трымаліся за калонкі, клаліся на падлогу.

BAHNA

— Затым быў працяг на фестывалі беларускай культуры «Варушняк», дзе вы з’яўляецеся таксама кафаўндарам.

— Задача «Варушняка» — з дапамогай калабарацыі прагрымець навокал. Бо, па шчырасці, свету похер: захоўваем мы сваю культуру ці не. Самы папулярны адказ, які мы атрымліваем пры зваротах да розных фондаў і ініцыятываў: «Ребята, классная работа — помочь ничем не можем». Таму мы вырашылі, што трэба самім усіх нашых звязаць, падтрымаць.

На «Варушняку» зладзілі калабарацыю: былі ŠUMA, дыджэі, Максім Осіпаў з выставай, Паша Плаха з інсталяцыяй. Спадзяюся, для людзей гэта быў канцэрт-цукерка, дзе яны кайфанулі.

Пасля «Варушняка» польскі журналіст напісаў пост у «Фэйсбуку», яго меседж быў такім: людзі, гляньце, як беларусы ведаюць і шануюць сваю культуру, як прыгожа яны гэта робяць, давайце браць з іх прыклад. Такія моманты вельмі кранаюць і падтрымліваюць. Мы, беларусы, дзе б ні былі, збіваемся ў стайкі і адбудоўваем, як маленькі мурашнік, жыццё наноў.

На кастрычнік рыхтуем тур — пакуль раскрываць канкрэтныя месцы не буду, але там будуць пляцоўкі, куды мы раней і не марылі трапіць. Гіпна-тэхна адкрывае беларускай культуры новыя дзверы.

— Таксама вы займаецеся вакальнай тэрапіяй, кіруеце жаночым хорам у Варшаве. Чым можаце пахваліцца за апошні час?

— За год на навучанне прыйшло каля ста жанчын. Я сею адзін і той жа рэпертуар: калі нас яшчэ больш раскідае па свеце, то пры сустрэчы не трэба будзе думаць, што ж заспяваць — «Цячэ вада ў ярок» ці «Касіў Ясь канюшыну». Сто чалавек ужо ведаюць каля 20 найлепшых традыцыйных спеваў.

ŠUMA
Фота: Ганна Шот

— Можаце патлумачыць тым, хто не ў курсе: у чым уласна тэрапеўтычны эфект такіх спеваў?

— У сучасным грамадстве мы маем дзве вялікія праблемы: нарцысізм («астатнія пачакаюць») і вялікая самота, якая выцякае з яго. «Я не разумею гэты свет», «каму я патрэбны». Калі людзі разам збіраюцца паспяваць, то досвед распускаецца і застаецца толькі цела, якое гучыць. Галасы зліваюцца, і становіцца незразумелым: гэта я гучу ці мая партнёрка? За кошт сумеснага спявання можна адшчапіцца ад сваёй дарослай ідэнтычнасці і эга, стаць блізкімі з іншымі.

Бітва эга знікае — мы роўныя, мы проста целы і гук. Псіхіка нібы адпраўляе нас на рукі да маці, якая сядзіць са сваім племенем вакол вогнішча — і там усім спакойна, бяспечна і прыгожа.

Гэта калі казаць пра псіхалагічны бок. А ёсць яшчэ фізіялагічны: пры спевах наша цела вібруе (а чым больш людзей спявае, тым большы ўзровень вібрацыі). У гэты момант вучаніцы параўноўваюць свой стан з тым, нібы яны добра выспаліся, альбо выпілі келіх віна. Вельмі прыемна і целу, і псіхіцы.

— Вы ў Варшаве ўжо каля двух з паловай гадоў. Як цяпер адчуваеце сябе ў ёй?

— Мне пакуль складана прыняць горад і праўду жыцця, якая заключаецца ў тым, што я не магу жыць дома ў Беларусі. Я хацела б займацца выключна культурай і музыкай, а вымушаная займацца забеспячэннем сябе і дзіцяці. Па шчырасці, у мяне нават няма часу, каб пагуляць па горадзе. Мае офіс і студыя — у кватэры, дачку трэба адвесці і забраць з садка. Весці сацыяльнае жыццё — хадзіць на выставы і імпрэзы — з маленькім дзіцём складана.

Таму Варшаву я амаль не ведаю, хаця люблю вуліцу (гістарычная вуліца Сталёва) і кватэру, дзе жыву. І шчаслівая адчуваць сябе ў бяспецы і бачыць поспехі дачкі — яна гаворыць на польскай як native speaker. Аднак раману з Варшавай у мяне пакуль не адбылося, бо тупа не стае часу, каб жыць за межамі мацярынства і творчасці.

— Напачатку нашай размовы вы адзначылі, што працуеце адначасова над некалькімі праектамі.

— Так, давайце пералічу: гурт ŠUMA, фестываль «Варушняк», жаночы хор, платная вакальна-тэрапеўтычная практыка, эстонскі дадатак для трэніроўкі голасу Vocal Image.

Каментары1

  • А где плашка
    19.07.2025
    "на правах рэкламы"?

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы23

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

«У нас у Літве проста так не б'юць». Збіты журналіст «Маланкі» расказаў, як ідзе расследаванне інцыдэнту13

«Дэзарыентаваны СПА Украіны». У Літве назвалі найбольш верагодную версію, чаму на яе тэрыторыю зноў заляцеў чужы дрон3

Трамп: Калі Іран зноў пачне ядзерную праграму, мы яго хутка знішчым1

Следам за сэрвісамі «Аэрафлоту» ў Расіі ляглі і «Дзяржпаслугі»3

Светлагорскага актывіста Анатоля Змітровіча асудзілі за паклёп на Лукашэнку

Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным1

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы23

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць