Культура2020

Каго прызналі найлепшымі мастакамі Беларусі 2025 года? Вось як выглядаюць іх творы

Мікіта Моніч падрыхтаваў агляд прац, якія перамаглі на выставе «Арт-Мінск-2025».

Фота: artcenter.by / Instagram

Выстава сучаснага мастацтва «Арт-Мінск» праходзіць штогод вясной. У ім удзельнічаюць сотні творцаў. Кожны з адабраных выстаўляе 2-3 творы. Наведвальнікі галасуюць. І так адбіраюцца пераможцы.

У новым відэа на сваім ютуб-канале Мікіта Моніч расказаў пра пераможцаў у катэгорыі «Жывапіс» і іх творы.

Першае месца гледачы аддалі Алесі Скарабагатай. І гэта, па словах Моніча, не дзіўна.

«Беларуская публіка — гэта як Сан-Марына. Алеся Міхайлаўна — наша Італія. Акрамя сваёй звышрэалістычнай тэхнікі, спадарыня Скарабагатая беспамылкова сфармулявала рэцэпт твора мастацтва, што падабаецца беларускаму гледачу. Гэта павінен быць круглы фармат палатна. Там павінна штосьці смачнае, прадмет посуду і які-небудзь мілы звярок. Твор мае быць падобным і на нідэрландскі нацюрморт 17 стагоддзя і на сучасную фуд-фатаграфію».

Алеся Скрабагатая. Апошні інгрэдыент. 2025. Крыніца: artcenter.by

Па словах Моніча, гэты спіс ён сфармуляваў яшчэ да таго, як стаў шукаць творы-пераможцы гэтага года, бо даўно знаёмы з творчасцю Скарабагатай. Але, як ён іранізуе, твор-пераможца — карціна «Апошні інгрэдыент» не цалкам адпавядае «рэцэпту».

«Вядома, ёсць тыя, хто лічыць, што мухаморы — грыбы ядомыя. Але лепей не трэба», — даводзіць мастацтвазнаўца.

Алесь Багданаў. Першае спатканне. 2025. Крыніца: artcenter.by

Другое месца ў гэты годзе гледачы прысудзілі творам Алеся Багданава. Моніч звяртае ўвагу на карціну мастака «Першае спатканне»:

«Мне падалося, што гэта гісторыя пра іх каханне з Алесяй Скарабагатай. Так! Сярод пераможцаў у катэгорыі «Жывапіс» 40% з адной сям'і». Па яго словах, мужа і жонку яднае любоў да рэалізму ў жывапісе, кулінарны ды круглы фарматы.

Ганна Садоўская. Халодны бераг. 2025. Крыніца: artcenter.by

Сярод пераможцаў таксама пейзажы Ганны Садоўскай «Халодны бераг» і «Зімовая казка».

Ганна Садоўская. Зімовая казка. 2025. Крыніца: artcenter.by

Як лічыць Моніч, гэтыя творы не вызначаюцца сваёй арыгінальнасцю. Гэта «дыхтоўныя, добра зробленыя пейзажы роднай старонкі. Яны быццам школьныя сачыненні-выдатнікі. Усё па тэме, лагічна, правільна. Нуль памылак, нуль памарак. Толькі я не разумею, навошта на іх глядзець больш за адзін раз».

Таццяна Чарных. Палявы букет. 2024. Крыніца: artcenter.by

У стылі простага і якаснага адлюстравання прыроды працуе і наступная пераможца конкурсу — Таццяна Чарных (Архіпава).

Таццяна Чарных. Дарога ў лесе. 2025. Крыніца: artcenter.by

«Яна малюе кветкі. Вялікі букет у гліняным збане ці квітнеючыя кусты на фоне амаль што жукоўскага лесу», — адзінае, што змог сказаць Моніч пра творы мастачкі.

Апошняй пераможцай у катэгорыі «Жывапіс» стала Эльміра Мухтарава.

Па словах Моніча, у яе творах «ідэальнае адлюстраванне інстаграм-эстэтыкі плюс вайбу цытатаў з пацанскіх паблікаў Укантакце».

Эльміра Мухтарава. Уяўная рэчаіснасць. 2025. Крыніца: artcenter.by

Мастацтвазнаўца звяртае ўвагу на адно з палотнаў мастачкі — «Уяўная рэчаіснасць»:

«Там кіты ляцяць сярод лесу. Мне адразу згадаўся латвійскі мультфільм Flow, але больш ярка згадваецца фрагмент з кінастужкі «Аўтаспынам па Галактыцы».

Другі твор, які мастачка прэзентавала на «Арт-Мінску», яна назвала «На зямлі як на нябёсах».

«Я люблю пафас, шчыра. Але ж не такі. Зноўку згадваецца фрагмент пра кіта. Прыкладна ў такія горы ён і ўпаў», — саркастычна заўважае Моніч.

Эльміра Мухтарава. На зямлі як на набёсах. 2025. Крыніца: artcenter.by

Мастацтвазнаўца тлумачыць, што звычайна фармулёўка пра падабенства зямлі і нябёсаў адлюстроўваецца ў жывапісе тым, што архітэктурная аздабленне раю супадае ці проста падобнае на тыя формы, што адлюстроўваюць ідэю царквы на зямлі.

«То-бок царква — мадэль града нябеснага»

І ў якасці прыкладу ён прыводзіць твор «Крыніца любаты» (1430-1450 гг.) невядомага мастака з майстэрні Яна ван Эйка.

Моніч звяртае ўвагу, што пераможцамі гэтага года сталі чатыры жанчыны і адзін мужчына, якія адначасова і муж адной з іх:

«Я заўсёды казаў, што ў сучасным выяўленчым мастацтве Беларусі дамінуюць жанчыны».

Каментары20

  • Дзе "іскусство",девашькі?
    25.07.2025
    Дзякуй усім за працу.Першая работа-АІ,другая-плакат,апошняя-Чурлёніс.Астатняе-старанны прафэссіяналізм.
  • БрБрПатапім
    25.07.2025
    Дзе "іскусство",девашькі?, а AI не можа быць іскуствам?
  • Железный Дровосек
    25.07.2025
    Даже в 90-е было интереснее ,а это какое-то все беззубое,что ли. Скоробогатая рисует(не пишет)масляными красками открытки для богатых,живописью же это назвать рука не подымается . Картинки для лукашенковцев средней руки. Цветочки-пейзажики ,конечно ,хорошо…но. Такой себе выхолощенный соцреализм. Тускло все это. Все это подцензурное,причесанное,согласованное.

Цяпер чытаюць

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі падчас перавозкі на выставу таямніча знікла карціна Пабла Пікаса6

«Мы ў 25 разоў большыя». Генсак НАТА заклікаў не перабольшваць вайсковы патэнцыял Пуціна20

Беларускі пасол расказаў, што чуваць пра беларуску, якая знікла ў М'янме1

«Я трымаўся, спрабаваў яго супакоіць». У Швейцарыі беларус абараніў сям’ю ад агрэсіўнага рускамоўнага пасажыра ў цягніку38

Мітрапаліт Станеўскі перадаў Папу афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь2

Праз суботу пройдзе рэспубліканскі суботнік5

Лукашэнка: Годзе ўжо будаваць музеяў, дастаткова аднаго10

Кубракоў сабраў тэрміновую нараду з міліцэйскімі начальнікамі, каб разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС32

Беларускі комік перамог у польскім гумарыстычным тэлешоу16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць