Свет22

«Свет змяніўся». У Аўстрыі, якая 70 гадоў захоўвала нейтралітэт, задумаліся пра ўступленне ў НАТА

Пра адкрытасць да дыскусіі па гэтым пытанні «на фоне нестабільнасці ў свеце» заявіла міністр замежных спраў Аўстрыі.

Міністр замежных спраў Аўстрыі Беата Майнль-Райзінгер на прэс-канферэнцыі. Фота: Katharina Kausche/picture alliance via Getty Images

«Адно відавочна: сам па сабе нейтралітэт нас не абараняе. Тое, што можа абараніць Аўстрыю на фоне ўсё больш нестабільнай бяспековай сітуацыі ў свеце і ўсё больш агрэсіўнай Расіі, — гэта інвестыцыі ў нашу ўласную абараназдольнасць, а таксама ў партнёрскія адносіны», — сказала кіраўніца МЗС Аўстрыі Беата Майнль-Райзінгер у інтэрв’ю Die Welt, адказваючы на пытанне, ці падтрымлівае яна ідэю далучэння краіны да НАТА.

Яна дадала, што «вельмі адкрыта да правядзення грамадскай дыскусіі аб будучыні Аўстрыі ў сферы бяспекі і абароны».

Аднак, паводле яе слоў, на сённяшні момант ні ў парламенце, ні сярод насельніцтва няма большасці, якая падтрымлівае далучэнне да альянсу.

«Я не кажу, што хачу з лунаючымі сцягамі ўступаць у НАТА. Але мы не можам проста сядзець склаўшы рукі і думаць: калі мы нікому не зробім шкоды, то і нам яе ніхто не зробіць. Гэта было б наіўна. Свет змяніўся.

Але я хачу асабліва падкрэсліць: у нас ужо ёсць партнёр у асобе ЕС, які ў выпадку неабходнасці нас абароніць. Адначасова мы ўносім істотны ўклад у еўрапейскую бяспеку. Нашы вайскоўцы ўдзельнічаюць у многіх міратворчых місіях ЕС, і мы робім усё, каб фінансава, ваенным чынам і палітычна падтрымліваць агульную еўрапейскую палітыку ў галіне бяспекі і абароны. У гэтым сэнсе нейтралітэт Аўстрыі з часу далучэння да ЕС у 1995 годзе ўжо значна змяніўся».

У 1955 годзе Аўстрыя была прызнана суверэннай і незалежнай дзяржавай, і ў той жа год парламент прыняў закон, які абвяшчаў вечны нейтралітэт і адмову ад удзелу ў любых ваенных саюзах.

Каментары2

  • Wienischen Beobachter
    27.07.2025
    Улічваючы, колькі ў Аўстрыі лаяльных масковіі, а то і агентуры ў будзь-якой істотнай дзяржаўнай установе, нават не ведаеш, ці добрая гэта навіна.
    І перш чым верашчаць пра 'зноў агентура', 'сіндром Пазьняка' еtc. - вашай увазе кейс экс-міністаркі замежных спраў Аўстрыі, а таксама шматлікія расьсьледаваньні Billingcat ды іншых журналісцкіх структур.
  • Ніна
    27.07.2025
    Wienischen Beobachter , магу дадаць, што мне даводзілася не раз распавядаць аб еўрапейскай гісторыі аўстрыйскай радні, там розныя людзі, з рознай адукацыяй. Многія робяць вялікія вочы і ставяцца з недаверам. Маўляў, Расія ніколі ні на каго не нападала. Дарыла кнігі Суворава, Энн Эпплбаўм, Кэтрын Бэртан, Віктара Астаф’ева, Быкава ў нямецкім перакладзе. Ды і мой сужэнец часам даводзіць мяне , хоць ведае досыць і гісторыю Беларусі і згаданых аўтараў чытаў. І гісторыя маёй беларускай радні вельмі красамоўная. У мяне такое ўражанне, што еўрапейцы не ведаюць ці не хочуць ведаць гісторыю. Лепш думаць пра прыемныя жыццёвыя рэчы. А колькі нерухомасці набыта расейцамі ў Аўстрыі . Карацей, "зялёных чалавечкаў" тут дастаткова. І так па ўсёй Еўропе. Оперныбалет.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць