Здарэнні11

У Мінску псіхатропы хавалі ў бляшанкі з кансерваванымі персікамі

23-гадовы замежнік у лютым пазнаёміўся ў месенджары з маладым чалавекам, які распавёў, што займаецца вырабам наркатычных сродкаў, і паабяцаў звязаць яго з працадаўцам. Праз некалькі месяцаў мужчыну напісаў незнаёмы і прапанаваў стаць аптовым наркакур'ерам у Беларусі.

У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі замежнік пагадзіўся. Ён набыў квіткі на самалёт і прыляцеў у Мінск, дзе зняў кватэру. Паводле інструкцый куратара, мужчына набыў матэрыялы для фасоўкі наркотыку, піша БелТА.

Неўзабаве яму паведамілі, што прыедзе кур’ер і перадасць пасылку. Унутры аказалася гаспадарчая сума з бляшанкамі з кансерваваным персікамі. Адкрыўшы ёмістасці, мужчына выявіў, што там хаваецца парашкападобнае рэчыва белага колеру.

Атрыманы псіхатроп ён фасаваў на дробныя дозы, рабіў закладкі ў лясных зонах Мінска, а пасля фатаграфаваў тайнікі. На працягу некалькіх месяцаў схема паўтаралася.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну. Падчас ператрусу яго кватэры канфіскавалі 20 банак з утрыманнем парашкападобнага рэчыва агульнай вагой больш за 10 кілаграмаў. Экспертыза пацвердзіла, што канфіскаванае — асабліва небяспечныя псіхатропы мефедрон і альфа-PVP.

На допыце абвінавачваны распавёў, што грошы на аплату авіяквіткоў, арэнду кватэры і асабістыя патрэбы атрымліваў ад работадаўцы на картку, альбо пры асабістай сустрэчы з пасыльным. Агульная вага фасаванага ім наркотыку склала больш за 33 кілаграмы.

Маладому чалавеку выстаўлена абвінавачанне па ч.3 арт.328 (незаконнае, з мэтай збыту, набыццё, захоўванне псіхатропных рэчываў) Крымінальнага кодэкса. 

Каментары1

  • Барадзед
    31.07.2025
    Обнаружили целые горы кондомов, наполненные психотропами.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі20

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Бо дырэктар падпісаўся за альтэрнатыўнага кандыдата». Стала вядома, чаму кампаніям забараняюць праводзіць культурныя мерапрыемствы11

«Кватэра нагадвае закінутую». Жыхары пагарэлых дамоў на Леніна — пра «нашэсце» цвілі

У Беларусі збіраюцца ўвесці абавязковыя зоркі для гатэляў

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — новая дырэктарка7

Беларускамоўнага праваслаўнага з Гродна абвясцілі тэрарыстам і судзяць за «распальванне варожасці»3

Граф Смеццевае Вядро прайграў лідару Reform UK Фараджу на давыбарах у парламент Вялікабрытаніі9

Расійская мытня не паверыла беларусу, які прывёз з Дубая 43 смартфоны і сказаў, што гэта для асабістага карыстання1

У экстрэмісцкі спіс трапіла кніга з даўнейшага выдавецтва «Нашай Нівы»6

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі20

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць