Свет1010

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіна гатовая да магчымай ядзернай канфрантацыі з Расіяй, паведамляе CNN. Гэтая заява прагучала ў інтэрв’ю каналу Newsmax у адказ на словы намесніка старшыні расійскай Рады бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева, які нагадаў пра расійскую сістэму аўтаматычнага ядзернага адказу «Мёртвая рука».

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Трамп удакладніў, што ЗША не жадаюць вайны, але павінны быць гатовыя да ўсяго, калі гаворка ідзе пра ядзерную зброю. Ён адзначыў, што накіраваў дзве атамныя падводныя лодкі ў рэгіён бліжэй да Расіі, каб забяспечыць бяспеку амерыканцаў і «упэўніцца, што пагрозы — толькі словы, а не нешта большае».

Раней у сваіх допісах у Truth Social Трамп заявіў, што гэты крок — адказ на «правакацыйныя» выказванні Мядзведзева. Трамп падкрэсліў, што словы могуць мець цяжкія наступствы, таму ЗША павінны прадэманстраваць сваю рашучасць.

Таксама падчас інтэрв'ю Трамп паўтарыў, што ЗША гатовыя ўвесці новыя строгія санкцыі супраць Расіі і яе партнёраў, калі тая не спыніць вайну ва Украіне да 8 жніўня. Ён дадаў, што, нягледзячы на ўменне Пуціна абыходзіць санкцыі, новыя меры будуць жорсткімі — уключаючы 100-працэнтныя мыты.

На заканчэнне размовы Трамп адзначыў, што Пуцін, магчыма, спрабуе захапіць усю Украіну, і гэта «вельмі сур’ёзна». Ён таксама выказаў здзіўленне, што раней, калі паміж імі ішлі перамовы, «у нас было мноства добрых размоў, дзе мы маглі б скончыць гэтую справу, і раптам пачынаюць ляцець бомбы».

Каментары10

  • Галя з Камароўкі
    02.08.2025
    А калі нешта большае, чым пагрозы, то што? Запасная планета есць? Можа, проста даць зброю Украіне, і яна сама ўсе зробіць? У НАТА есць шанс знішчыць свайго адзінага праціўніка: проста ўвесці войскі і даць па сапатцы гэтаму бязглуздаму дзеду.
  • Імпэрыя Раманавых сплыла ў нябыт i Tрамп ведае справу!
    02.08.2025
    Барадзед, Бальшавіцкая Імпэрыя — згніла. Імпэрыя Раманавых — сплыла ў нябыт. Ніколі два без трэцяга: імпэрыя Садама Путсэйна 🇷🇺 таксама пойдзе ў сьметнік гісторыі! Трамп ведае справу !
  • натовские генералы отправились в реанимацию от смеха
    02.08.2025
    Імпэрыя Раманавых сплыла ў нябыт i Tрамп ведае справу!, Когда ДЕД Вова сказал про войну с Нато и показал миру фотку орденоносца Шайги в боевом раскрасе, плывущего на адмирале Кузнецове, натовские генералы отправились в реанимацию от смеха. Кому он угрожает то? это все равно что плыть на плоту с рогаткой и угрожать американскому линкору. )))

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць